Актывіст Баранавіцкай гарадской суполкі і сябра Рады «Руха за свабоду».
Паходжанне і сям’я
Нарадзіўся 5 сакавіка 1953 года. Памёр 9 лістапада 2015 года.
Адукацыя
Скончыў гістарычны факулльтэт Мінскага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.
Праца
У 2005 годзе быў зволены з пасады выкладчыка гісторыі Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага каледжа за арнізацыю сустрэчы студэнтаў горада з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам.
Працаваў індывідуальным прадпрымалькам у сферы паслугаў.
Грамадска-палітычная дзейнасць
У 2010 годзе пад ягоным кіраўніцтам баранавіцкія рухаўцы ўсталявал мармуравы помнік у гонар 350-х угодкаў пераможцаў Палонкаўскай бітвы, а ў 2013 годзе правялі Мілавідскі фэстываль, прысвечаны 150-м угодкам паўстання 1863 года. У 2014 годзе арганізавалі краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя 100-м угодкам пачатку Першай сусветнай вайны.
Дэвіз жыцця Віктара Сырыцы: стаміўся – адпачні, аднак пасля гэтага ты ўжо не будзеш жаўнерам Адраджэння.