"Валянцін Уладзіміравіч. Мы можам гарантаваць ваша вяртанне ў краіну без перашкодаў і далейшую адсутнасць увагі сілавых структураў. Але вы прыязджаеце і знікаеце з палітычнага поля. Пакаянных відэа дакладна не будзе. Гэта не нашыя метады", - напісаў Цішко невядомы з нікам Коба ў тэлеграм.
Астатняе, па ягоных словах, залежыць ад той інфармацыі, якую зможа прадаставіць актывіст.
Падобныя паведамленні атрымалі шэраг былых назіральнікаў і ўдзельнікаў выбарчых кампаній. Па стылі паведамленняў можна зразумець, што яны адпраўленыя прадстаўнікамі сілавых структураў.
Мы лічым падобныя паводзіны недапушчальнымі і асуджаем пагрозы і спробы вярбоўкі.