Новости Новости Беларуси

Александр Милинкевич: «Власти спят спокойно, когда» все вокруг колхозное, все вокруг мое"

Александр Милинкевич: «Власти спят спокойно, когда» все вокруг колхозное, все вокруг мое"

6291 просмотр Минск Гродно
Вокруг непризнанного белорусскими властями Союза поляков на прошлой неделе разгорелся очередной скандал.

На старшыню СПБ Анжаліку Борыс і яшчэ некалькіх асоб заведзена крымінальная справа за распальванне нацыянальнай і іншай варожасці. Адбыліся ператрусы і затрыманні. «Народная Воля» абмяркоўвае праблему з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, былым старшынём Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам.

— Аляксандр Уладзіміравіч, вы ўжо ведаеце, што ёсць затрыманыя. У Гродне, Ваўкавыску і Лідзе ў польскіх актывістаў і ў сядзібах прайшлі ператрусы. Яшчэ раней крымінальная справа была ўзбуджана ў адносінах да сябраў СПБ у Брэсце. Што ўсё гэта значыць? Чаму менавіта цяпер з’явілася гэтая крымінальная справа?

— Наша рэвалюцыя годнасці — гэта чарговы этап выхаду з Расійскай імперыі, у якую мы трапілі два стагоддзі таму, з СССР, з якога ніяк не вырвемся. У краіне жорсткі аўтарытарны рэжым, ён традыцыйна не цярпіць беларускасці, польскасці, яўрэйскасці. Для яго трэба, каб мы па-руску «плясали под дудочку» і «ходили по струночке». Як яны шчыра прызналіся нядаўна ў песні, якую склалі на конкурс «Еўрабачанне». Праўда, ім далі ад варот паварот.

Улады бачаць, што, як толькі ў чалавека з’яўляецца нацыянальная ідэнтычнасць, ён не хоча назад у Савецкі Саюз. Па-першае, польскія фобіі былі ў Крамля стагоддзямі, а рэпрэсіі супраць незарэгістраванага Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс — чарговая праява старых хвароб. Па-другое, пошук вонкавых і ўнутраных ворагаў — любімы занятак постімперцаў. Яны так нацыю кансалідуюць. І па-трэцяе, гэта помста Польшчы за «Белсат», за Праграму Каліноўскага, за самы папулярны тэлеграм-канал, за прытулак апазіцыі.

— Ператрусы адбываліся не толькі ў актывістаў, але і ў грамадскіх школах, дзе праводзяцца заняткі па польскай мове для дзяцей. Ці азначае гэта, на ваш погляд, што падобныя школы могуць спыніць сваю дзейнасць? Як далёка наогул можа зайсці Лукашэнка ў гэтым пераследзе? І ці сапраўды яму патрэбна дашчэнту знішчыць польскія арганізацыі ў Беларусі?

— Я не ведаю канкрэтных планаў рэжыму, але не сумняваюся, што для яго польскае школьніцтва, польская культура, касцёл, які гаворыць па-польску і па-беларуску, — гэта чужое, не сваё, не лаяльнае. А сёння ўлады спяць спакойна, толькі калі «ўсё вакол калгаснае, усё вакол маё». Перш за ўсё цалкам кіруемае.

— Афіцыйная Варшава адрэагавала на арышты тым, што быў выкліканы Часовы Павераны ў Справах Беларусі і яму выказалі пратэст у сувязі з сітуацыяй. Як яшчэ Польшча можа адрэагаваць на пераслед польскай меншасці Мінскам? Ці ёсць у палякаў рычагі, якія могуць сапраўды паўплываць на стаўленне беларускіх улад да польскай меншасці?

— Польшча не ўвядзе танкі і не прыляціць на натаўскіх самалётах, як нам бясконца абяцае прапаганда. Але знойдзе падтрымку і салідарнасць у Еўрасаюзе, асабліва ў краінах Балтыі. Афіцыйны Мінск стане яшчэ большым ізгоем у вачах дэмакратычнага свету. Дзяржава ідзе да самаізаляцыі і ўсё больш губляе незалежнасць.

— Чаму, на ваш погляд, менавіта Польшча становіцца ворагам у той час, калі ў Беларусі надыходзіць або палітычны, або эканамічны крызіс?

— Мудры ў крызісе стараецца сябраваць, а неразумны шукае вінаватых. Наша заходняя суседка традыцыйна прызначаецца вінаватай ва ўнутраных праблемах Беларусі.

— Дарэчы, польскіх актывістаў вінавацяць у тым, што яны быццам ушаноўвалі антысавецкіх дзеячаў, «пераследавалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народа». У што бадай ніхто і ніколі не паверыць. Але з іншага боку — як вырашыць гістарычныя праблемы, якія падзяляюць, у прыватнасці, «выклятых жаўнераў» і помнік Бураму ў Польшчы?

— Нам не вядомы факты рэабілітацыі нацызму і апраўдання генацыду ў польскіх грамадскіх школах у Беларусі. Я лічу, што памяць аб жаўнерах Арміі Краёвай, якія ваявалі з двума таталітарызмамі — нямецкім і савецкім, павінна ўшаноўвацца. Бо яны змагаліся з вялікім злом. І Буры быў да 1944–1945 года адным з такіх воінаў. Але, як толькі пад яго кіраўніцтвам было здзейснена злачынства, якое мае прыкметы генацыду беларусаў, Буры стаўся ваенным злачынцам, і яго гераізацыя непрымальная.

— На ваш погляд, як будзе развівацца сітуацыя далей, ці сапраўды дойдзе да суда над Анжалікай Борыс і іншымі сябрамі Саюза палякаў?

— Мне не верыцца, што рэжым у сённяшняй сітуацыі спыніцца. У гэтай гісторыі больш палітыкі, чым юрыспрудэнцыі, і калі мы адстойваем правы чалавека, наш абавязак прыйсці на суд і выказаць салідарнасць з нашымі братамі-палякамі, якія — асабліва ў маім родным Гродне — так шмат зрабілі для вяртання гістарычнай праўды і для культурнага адраджэння, у тым ліку беларускага.

Источник: www.nv-online.info

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Протесты после выборов

Последние новости