Новости Аналитика

Рэпрэсіі і пераслед сябраў Руху «За Свабоду»: 2021 год

Рэпрэсіі і пераслед сябраў Руху «За Свабоду»: 2021 год

9909 просмотров Минск Берёзовка Лида Новополоцк Гомель Гродно Новогрудок
Сітуацыя з правым бязмежжам у Беларусі пагаршаецца: па дадзеных правабаронцаў, больш за 300 чалавек прызнаныя палітвязнямі, каля 1000 спазналі крымінальны пераслед па палітычных падставах, колькасць пацярпелых і тых, хто быў пакараны ў межах КоАП цяжка вымераць.

Мы пачалі адсочваем факты пераследу сябраў Руху «За Свабоду» з траўня 2020 года, калі такіх выпадкаў стала значна болей. Першая іх частка да снежня 2020 года сабраная ў гэтым артыкуле, а таксама існуе зводная табліца. На сёння фактаў пераследу больш за 150, тут прыводзім у асноўным крымінальныя справы..

Палітзняволеныя сябры Руху «За Свабоду»

Ігар Салавей (Пінск)

З верасня сябра Руху «За Свабоду» Ігар Салавей затрыманы. Яму прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса па справе аб масавых беспарадках у Пінску па падзеях у Пінску 9 жніўня. Прызнаны праваабаронцамі палітзвняволеным.

Знаходзіўся ў СІЗА ў Баранавічах, на час суда пераведзены ў Брэст (9 красавіка чакаецца прысуд).

Пачытаць пра тое Ігара можна тут.

Павел Спірын (Мінск)

Вядомы блогер, сябра Руху «За Свабоду» Павел Спірын быў затрыманы ў верасні. Прад’яўленае абвінавачванне па арт. 130 Крымінальнага кодэксу — Распальванне варожасьці. Асуджаны на 4,5 гады калоніі. Прызнаны праваабаронцамі палітвязням.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (да разгляду апеляцыі)

Вітольд Ашурак (Бярозаўка)

Гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду»

Са жніўня быў неаднаразова затрыманы і асуджаны па адміністрацыйных справах, была заведзеная крымінальная справа.

Прад’яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэксу — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

арт. 364 Крымінальнага кодэксу — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Суд прайшоў у закрытым рэжыме, Вітольд быў асуджаны на пяць год калоніі. Прызнаны палітвязнем.

Знаходзіцца ў стадыі абскарджвання пратакола (апеляцыя 8 красавіка), пасля гэтага будзе накіраваны ў калонію.

Адрас для лістоў: Турма-1, вул. Кірава, 1, г. Гродна, 230023 (да 15-20 красавіка)

Уладзімір Няпомняшчых (Гомель)


Быў затрыманы 23 снежня 2020

Прад’яўлены абвінавачванні: арт. 369 Крымінальнага кодэксу — Абраза прадстаўніка ўлады, арт. 366 Крымінальнага кодэксу — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак. За словы на судовым палітычным працэсе пра тое, што пракурора і суддзю чакае пакаранне.

Ідзе суд, 7 красавіка чакаецца прысуд.

Прызнаны палітвязнем.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Крымінальныя справы, якія ўзбуджаныя ў адносінах да сябраў Руху

Аляксандр Аграйцовіч (Мінск)

Была заведзеная крымінальная справа пра паклёп, падставай для яе стаў ролік у ягоным ютуб-канале «Дзённікі назіральніка», дзе ён звяртаўся да членаў выбарчай камісіі ад 2019 года з заклікам не ўдзельнічаць у фальсіфікацыях і абвінаваціў іх у падробцы вынікаў галасавання.

У лютым асуджаны на два гады «хіміі» (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову). Знаходзіцца ў стадыі абскарджвання прысуду, апеляцыя чакаецца ў красавіку-траўні.

На волі.

Віктар Яўмеенка (Мінск)

Віктар Яўмеенка стаў падазраваным па справе ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). У межах гэтай справы ён быў затрыманы на трое сутак. Зараз на волі.

Зміцер Рыжычэнка (Наваполацк)

Прайшлі тры суды па закліках да ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах (спачатку да ланцуга салідарнасці, а потым да послевыбарных пратэстаў). Адзін з іх, які адбыўся незадоўга да выбараў асудзіў на 13 сутак арышту (вызвалілі раней), яшчэ два — да штрафаў у 40 і 10 базавых велічыняў.

З 27 лістапада — падазраваны па крымінальнай справе пра абразу суддзі, прайшлі вобшукі. На волі.

Юрась Дзяшук (Бярозаўка)

20 студзеня, у Лідзе адбыўся шэраг кароткатэрміновых затрыманьняў грамадскіх актывістаў і грамадзян, якія прысутнічалі на прысудзе Вітольда Ашурка ў межах распачатай крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 339 КК («злоснае хуліганства»). Сябра Руху і журналіст Юрась Дзяшук стаў падазраваным па гэтай справе і быў затрыманы на трое сутак.

Яго вызвалілі 23 студзеня, а пазней аштрафавалі за гэты ж эпізод у межах КоАП на 50 базавых велічыняў.

На волі.

Павел Мажэйка (Гродна)

Супраць журналіста, аднаго з заснавальнікаў Руху «За Свабоду» Паўла Мажэйкі узбуджаная крымінальная справа «за рэабілітацыю нацызму». Праз прэзентацыю карціны Алеся Пушкіна на выставе ў цэнтры «Гарадскога жыцця, якім кіруе Павел.

Мажэйка быў вызвалены праз трое сутак, зараз на волі.

Адміністрацыйныя справы і іншы факт пераследу

Іна Дабратвор (Мінск)

Іна Дабратвор, маці пяцёх дзяцей, была аштрафаваная на 400 базавых (11600 рублёў) за размяшчэнне на сваіх вокнах плакатаў з выявамі затрыманых палітыкаў і Пагоні. Акрамя таго, у межах праверкі па крымінальнай справе за размешчаныя ў пад’ездзе партрэты палітвязняў ў яе дома прайшлі вобшукі.

На Волі.

Сяргей Лаўрушык (Навагрудак)

У Наваградку затрымлівалі на 72 гадзіны гаспадара прыватнага музею, прыхільніка Руху «За Свабоду» Сяргея Лаўрушыка. Была заведзена адміністратыўная справа за наяўнасць сцягоў і ўлётак, але суд так і не адбыўся, бо адвакат звярнуў увагу на кепска складзеныя пратаколы, хутка перарабіць іх не змаглі, а тэрмін 72 гадзіны скончыўся.

Пры гэтым могуць за знойдзеную ў музею старую зброю завесці крымінальную справу, паказалі адпаведны сюжэт па дзяржаўным тэлебачанні.

На волі.

Іншыя выпадкі шукайце тут

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Протесты после выборов

Последние новости