Новости Новости Беларуси

Прокурор запросил 3 года колонии для брестских блогеров Сергея Петрухина и Александра Кабанова

Прокурор запросил 3 года колонии для брестских блогеров Сергея Петрухина и Александра Кабанова

2915 просмотров Могилев Брест
В суде Октябрьского района Могилева гособвинитель запросил 3 года лишения свободы в колонии общего режима для блогеров из Бреста Сергея Петрухина и Александра Кабанова. Об этом «Медиазоне» сообщила адвокат Петрухина Ирина Точкар.

Абодвух берасцейцаў абвінавачваюць у грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), а Пятрухіна таксама ў абразе суддзі (артыкул 391 КК).

Паводле версіі следства, Аляксандр Кабанаў і прыхільнік Руху "За Свабоду" Сяргей Пятрухін атрымлівалі грошы ад Сяргея Ціханоўскага і знаходзіліся ў змове з ім. У абвінавачванні ўказана, што абвінавачаныя «стварылі і адміністравалі сістэму распаўсюджвання інфармацыі, якая ўтрымоўвала ілжывую ацэнку нелегітымнасці прадстаўнікоў улады».

Па версіі абвінавачвання, берасцейцы стварылі ютуб- і телеграм-каналы, у тым ліку каналы «Краіна для жыцця» і «Народны рэпарцёр». У іх блогеры публікавалі матэрыялы, якія змяшчаюць заклікі груба парушаць грамадскі парадак.

Акрамя гэтага, блогерам інкрымінуюць абразу супрацоўніка магілёўскага АМАП Віталя Аўтушэнкі «з мэтай прыніжэньня гонару і годнасьці ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». Паводле версіі следства, з 6 да 8 траўня Пятрухін і Кабанаў апублікавалі на старонцы Youtube-канала «Народны рэпарцёр» фота Аўтушэнкі, дадаўшы да яго тэкст, «які змяшчае публічную абразу ў непрыстойнай, грубай, вульгарнай, зняважлівай форме».

Трэці эпізод, па якім абвінавачваюць толькі Сяргея Пятрухіна, звязаны з падзеямі 2018 года. Як сцвярджае абвінавачванне, у адзін з дзён з 13 па 19 чэрвеня таго года блогер апублікаваў на старонцы «ВКонтакте» відэа «Судны дзень або „бенефіс“ Лешчанкі». У каментары да запісу ўтрымлівалася абраза суддзі.

Суд над блогерамі пачаўся ў Магілёве 11 лютага. Тады іх выдалілі з працэсу, справа разглядаецца без іх прысутнасці. 11 сакавіка стала вядома, што Сяргея Пятрухіна змясцілі ў карцэр пасля таго, як ён парэзаў сабе вены.

Источник: spring96.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Протесты после выборов

Последние новости