25 сакавіка – дзень нараджэння Івана Іванавіча. У гэты дзень слонімцы наведалі гарадскія могілкі і ўсклалі кветкі на яго магілу. Міхась Варанец зачытаў асобныя радкі з кнігі Івана Шэгі “Пра краіну і пра нас” (Менск, 2016), прысвечаныя 25 сакавіку. Пра Івана Іванавіча згадалі таксама яго жонка Маргарыта Шэга, Павел Севасцьян, Віктар Марчык.
Сябра Руху "За Свабоду" Алесь Масюк, калі купляў кветкі, і папрасіў гандлярку зрабіць бел-чырвона-белы букет на магілу Івана Іванавіча, дык дзяўчына, якая прадавала кветкі, грошай не ўзяла. А, наадварот, павіншавала ўсіх з Днём Волі.
Дзіўна тое, што за ўшанаваннем вядомага слонімца з машыны назіралі дзве невядомыя асобы ў антыкавідных масках і здымалі ўсё на відэакамеру. Відаць, да сённяшніх дзён імя Іван Шэгі не дае ўладзе спакою.
Святлана Бельская, Беларускае Радыё Рацыя