Новости Новости Беларуси

Гродненского областного координатора Движения «За Свободу» Витольда Ашурка приговорили к 5 годам

Гродненского областного координатора Движения «За Свободу» Витольда Ашурка приговорили к 5 годам

2710 просмотров Лида
Политику из Березовки Витольду Ашурко приговорили к 5 годам колонии общего режима по статьям 342 ч. 1 (участие в групповых действиях, грубо нарушающих общественный порядок) и 364 (Насилие в отношении сотрудника милиции) Уголовного кодекса РБ.

Грамадскія актывісты, што прыехалі ў Ліду падтрымаць свайго сябра і калегу Вітольда Ашурку са здзіўленнем сустрэлі агалашэнне прысуду – 5 год агульнага рэжыму. Сваё ўражанне кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Зміцер Салошкін:

– Відавочна, што тут не да правасуддзя, ні да нейкай юрыспрудэнцыі не мае дачыненне гэтая справа. Гэта проста акт запалохвання. І ў прынцыпе проста паказальна, што не кіруюцца ні суддзя, ні органа дазнання ні якімі юрыдычнымі нормамі. І проста паказана ўсім, што можам зрабіць усё што хочам і з кім хочам і тэрмін будзе любы жорсткі.


Журналістка і сябра Рады Руху "За Свабоду" Вольга Быкоўская лічыць гэты прысуд асабістай помстай грамадскаму актывісту.

– Прысуд абсалютна абуральны. Ён абсалютна палітычна матываваны. Я лічу, што Вітольду Ашурку трэба выдаць медаль, за тое, што праходзіла ў Лідзе і як, а не даваць яму нейкія прысуды і караць яго за нейкія незразумелыя артыкулы.

Абсалютна я ўпэўнена, што ён ні ў чым не вінаваты, у тым, што яго абвінавачвалі, і ён сапраўдны герой, сапраўдны беларус, рэальны чалавек, на якім можна вучыцца, як сябе паводзіць, як рабіць.

І спадзяюся, што яму не давядзецца сядзець увесь тэрмін, таму што перамога павінна быць раней.

Суддзя Лідскага суда Максім Філатаў прызнаў яго вінаватым у арганізацыі масавых пратэстаў у Лідзе 9 жніўня і ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі:

– Ашурку Вітольду Міхайлавічу канчаткова вызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў з адбываннем у выпраўленчай калонні ва ўмовах агульнага рэжыму. Вам, Вітольд Міхайлавіч, прысуд зразумелы?

Вітольд Ашурак: Зразумелы!


Брат асуджанага, Андрэй Ашурак, расказвае, што падчас абвяшчэння прысуду Вітольд трымаўся годна і быў прыемна ўражаны колькасцю людзей, якія прыйшлі яго падтрымаць. Ён мяркуе, што Вітольд не дабудзе свой тэрмін да канца і выйдзе на волю раней, як і ўсе астатнія палітычныя зняволеныя:

– Сам працэс быў закрыты. Калі чалавек вінаваты, зрабіце яго адкрытым! Пакажыце, дакажыце, разлажыце ўсё па палічках, што вось чалавек вінаваты. А так мы проста ў шоку. Гэта не суд, гэта – судзілішча! Сумленнага чалавека проста пасадзілі ў турму. Трымаўся ён годна. Яму было прыемна, што столькі людзей прыйшло.

Прысуд, як абвясцілі Вітольду Ашурку, на сённяшні дзень адзін з самых жорсткіх, якія былі вынесеныя ў Беларусі па выніках падзей лета-восені мінулага года.


Падтрымаць актывіста на агалошванне прысуду завіталі грамадскія актывісты з Менску й Гародні. Кажа кіраўнік Руху "За Свабоду" Юры Губарэвіч:

– Гэта прававое бязмежжа, відавочная помста найбольш актыўным людзям з рэгіёнаў. Вітольда Ашурка я ведаю вельмі даўно, ён не мог быць удзельнікам таго, што яму выстаўляюць. Вельмі мала ўвогуле інфармацыі па справе. То бок, завочны суд без прысутнасці людзей, якія маглі б разабрацца ў гэтай справе.

Відавочна, што гэта помста самым актыўным і спроба запалохвання. Гледзячы па тым, колькі людзей сабралася падтрымаць, я думаю, што гэта працаваць не будзе, і ў хуткім часе мы пабачым Вітольда на свабодзе.

На думку кіраўніка Партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзіма Саранчукова, гэты прысуд вельмі дзіўны:

– Абсалютна маразматычнае рашэнне. Пачынаючы ад пакарання, якое накладзена, і якое не адпавядае ніякім разумным абгрунтаванням. Так і прыватнае вызначэнне, якое вынес суддзя. Абвесціць удзячнасць за праяўлены гераізм супрацоўнікам Лідскага РАУСа – гэта проста не ўкладваецца ў галаве! Я пакуль у шоку.

На абвяшчэнне прысуду над Вітольдам Ашуркам прыйшло каля 70 чалавек з розных грамадскіх арганізацый й палітычных партый, а таксама ягоныя сябры і родныя.

* * *

Гродзенскага абласнога каардынатара Руху "За Свабоду" Вітольда Ашурка асудзілі на 5 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Ашурка прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў: “Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” і “Гвалт у дачыненні да міліцыянта”.

Суд над Ашуркам быў ад пачатку закрыты, хоць падтрымаць актывіста на кожнае паседжанне прыходзілі дзясяткі чалавек. Справу разглядаў суддзя Максім Філатаў. Перадае наш карэспандэнт Андрэй Панямонаў:

– У судзе Лідскага раёна закончыўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да грамадскага актывіста Вітольда Ашурка з Бярозкаўкі. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Вітольду ў суме па двум крымінальным артыкулам, па каторым ён абвінавачваўся, гэта 342 артыкул (арганізацыя масавых мерапрыемстваў, якія парушаюць парадак) і 364 артыкул (гвалт, альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).

Агулам па двум артыкулам Вітольду прысудзілі 5 гадоў агульнага рэжыму, а таксама 1000 рублёў кампенсацыі міліцыянту, які нібыта пацярпеў. На прысудзе сабралася вельмі шмат людзей, каб падтрымаць актывіста, можа з паўсотні: з Гародні, з Менску, з Ліды, з Бярозаўкі.

Зачытванне прысуду было ў адкрытым рэжыме, хаця ўсе папярэднія пасяджэнні былі ў закрытым рэжыме. Людзі ўспрынялі вынясенне прысуду воклічамі „Жыве Беларусь!” і „Ганьба судовай сістэме!”.


Вітольда Ашурка затрымалі спачатку 9 жніўня на некалькі дзён, а потым 19 верасня, асудзілі на 30 дзён арышту за ўдзел у 8 мітынгах. 13 кастрычніка ён сустрэў за кратамі сваё 50-годдзе. 19 кастрычніка, адбыўшы арышт у лідскім ЦІП, Вітольд на волю не выйшаў, а быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Таксама Вітольда вінавацяць у гвалце ў дачыненні да міліцыянта (арт. 364 Крымінальнага кодэксу) падчас пратэстаў 9 жніўня. З гэтай прычыны Вітольда Ашурка спачатку не прызналі палітзняволеным.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Протесты после выборов

Последние новости