Новости Новости Беларуси

В Гомеле вспоминали «Ночь расстрелянных поэтов»

В Гомеле вспоминали «Ночь расстрелянных поэтов»

2939 просмотров Гомель
Большая группа гомельчан приехала вечером 29 октября к мучительному кресту на 9-м километре Черниговского шоссе, чтобы почтить память расстрелянных мирных жителей в годы сталинских репрессий. Это незабываемая дата в новейшей истории Беларуси, ее иногда называют «черной ночью» или «ночью расстрелянных поэтов». Именно в ночь с 29 на 30 октября 1937 года сталинские энкавэдисты убили более ста представителей белорусской интеллигенции, в том числе 12 выдающихся литераторов.

Паказальна, што каля крыжа разам былі грамадскія актывісты старэйшага пакалення і маладзейшыя гараджане, якія зараз бяруць чынны ўдзел у пратэстных акцыях супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Адкрываючы жалобную імпрэзу, грамадскі актывіст і палітык, сябра Рады Руху "За Свабоду" Уладзімір Кацора адзначыў, што наўкол ў лесе ляжаць невядома колькі (спісу няма), але зразумела, што тысячы нявінных людзей. КДБ і МУС даюць адказы, што не ведаюць, дзе і каго расстрэльвалі ў гады сталінскіх рэпрэсій. Аднак былі раскопкі гомельскіх навукоўцаў-археолагаў, якія ўстанавілі, прынамсі, тры месцы масавых расстрэлаў. У гэтых месцах сіламі дэмакратычнай супольнасці горада ўсталяваны пакутныя крыжы.

«Для нас усіх, старэйшых і маладзейшых, важна памятаць пра тыя жахлівыя падзеі, каб яны не вярнуліся, не паўтарыліся. Апошнія падзеі ў краіне паказваюць, што беларусы прачнуліся, яны дбаюць пра сябе і будучыню сваіх дзяцей. І мы будзем надалей збірацца тут, пакуль на гэтым ды іншых жалобных месцах не паўстануць мемарыялы. Я ўпэўнены, што гэта будзе пры новай уладзе, якая будзе дбаць не пра сябе самую, а пра нашу гісторычную памяць, пра дэмакратычныя пераўтварэнні, эканамічныя рэформы, каб Беларусь заняла сваё пачэснае месца ў шэрагу цывілізаваных дэмакратычных краін», – сказаў Кацора.

Ён нагадаў, што мясцовыя актывісты ў памятныя даты наведваюць магілы і памятныя месцы, звязаныя з іменамі гомельскіх барацьбітоў за вольную Беларусь – Палуты Бадуновай, Цімоха Вострыкава, Рыгора Клімовіча, Міхася Жызнеўскага. Сёлета да гэтага спісу, на жаль, дадаўся і Аляксандр Віхор, 25-гадовы гамяльчанін. Амамапаўцы жорстка затрымалі яго ўвечары 9 жніўня ў цэнтры Гомеля, а праз два дні ён не выйшаў на волю – памёр пры нявысветленых абставінах.

Да падножжа памятнага крыжа, дзе былі ўстаноўлены партрэты выбітных гамельчан, ускладзены жывыя кветкі. Прысутныя запалілі ліхтарыкі і скончылі жалобную імпрэзу купалаўскімі словамі: “Жыве Беларусь!”.

Источник: www.nv-online.info

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости