Новости Новости Беларуси

В Пинске снова заработал судебный конвейер

В Пинске снова заработал судебный конвейер

2555 просмотров Пинск
По 50 базовых штрафа (1350 рублей) получили правозащитники Вероника Иванова и Алесь Романович.

Іх пакаралі за тое, што нібы 18 кастрычніка ў гістарычным цэнтры Пінску на пешаходнай вуліцы яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным шэсці. Па словах пінскага гарадскога каардынатара Руху "За Свабоду" Алеся Рамановіча, у той дзень не было аніякіх палітычных мерапрыемстваў:

– Ні ў якім разе я не згодны з прысудам, таму што гэта мы проста гулялі. Ніякай сімволікі не было, ніякіх лозунгаў не было. Проста па словах падпалкоўніка Хрысцюка, людзі, якія адносяць сябе да апазіцыі, удзельнічалі ў шэсці.

Па-першае, ніякага шэсця не было, там проста людзі па двое, па пяць чалавек, было і дзесяць чалавек, проста гулялі туды-сюды, каву пілі, сядзелі.

Ад пачатку паслявыбарчых пратэстаў гэта ўжо чацвёрты суд над Алесем Рамановічам, агульная сума штрафу 2970 рублёў. Аналагічная сітуацыя і ў Веранікі Івановай, толькі большая агульная сума штрафу – 3240 рублёў.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Протесты после выборов

Последние новости