Новости Аналитика

Денис Рабенок: власть загоняет страну в экономическую, культурную и цивилизационную могилу

Денис Рабенок: власть загоняет страну в экономическую, культурную и цивилизационную могилу

2398 просмотров Калинковичи Гомель
Вот уже третий месяц подряд, фактически каждый день, в информационном пространстве Беларуси появляются сообщения об очередных репрессиях со стороны власти в отношении белорусов.

Да беларусаў, якія занялі прынцыповую грамадзянскую пазіцыю і публічна выказваюць сваё стаўленне да фальсіфікацый падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі, рашуча кажуць аўтарытарнай сістэме: «Не!» Да беларусаў, якія змагаюцца за Свабоду і Перамены ў нашай Айчыне.

Затрыманні, штрафы, арышты, жорсткае абыходжанне, здзекі, катаванні і крымінальны пераслед, з дапамогай якіх сістэма імкнецца знішчыць грамадска-палітычны ўздым і загнаць беларусаў назад за «чырвоныя сцяжкі» цярпення, канфармізму і падпарадкавання ўладзе, як бы страшна гэта ні гучала, сталі амаль штодзённай беларускай будзённасцю.

І справа сям’і гомельскага старавера Германа Сняжкова таксама з гэтага шэрагу.

Неабыякавая да лёсу краіны сям’я спадара Сняжкова прыняла ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 27 верасня ў абласным цэнтры і скончылася брутальнымі затрыманнямі. У выніку супраць Сняжковых сталп падазраванай па арт. 363 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае даволі суворае пакаранне за супраціў, спалучаны з гвалтам у адносінах да супрацоўнікаў міліцыі ці пагрозай яго выкарыстання.

Здаецца, што ўсё правільна — ва ўсіх цывілізаваных краінах супрацоўнікі сілавых структур і спецслужб знаходзяцца пад аховай Закона, а напад на іх строга караецца. Але ж у Беларусі мы назіраем царства абсурду і сітуацыю, калі ўсё ставіцца з ног на галаву, а Закон служыць прыкрыццём для палітычнага пераследу. Бо ў нашым выпадку размова не пра злачынцу-рэцыдзівіста, якога імкнуліся затрымаць, каб ён не схаваўся з нарабаваным, і не пра хулігана, які здзейсніў напад на мірных міліцыянераў, якія ахоўвалі наш спакой, як любяць пафасна казаць дзяржаўныя прапагандысты.

Усё з дакладнасцю наадварот: Герман Сняжкоў і яго сям’я, як і яшчэ тысячы і тысячы беларусаў па ўсёй краіне выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб скарыстацца сваім канстытуцыйным правам на мірныя сходы і голасна заявіць пра сваю грамадска-палітычную пазіцыю па жыццёва важным, лёсавызначальным пытанні: быць Беларусі дэмакратычнай і свабоднай дзяржавай, дзе грамадзяне могуць самі выбіраць сабе кіраўніцтва і прымаць удзел у фарміраванні ўлады, ці заставацца ў багне аўтарытарызму і поўнага прававога бязмежжа.

У цывілізаваных краінах палітычныя мітынгі і акцыі ўвогуле праходзяць па паведамляльным прынцыпе, а супрацоўнікі паліцыі не разганяюць іх, а ахоўваюць, імкнучыся мінімізаваць любыя нязручнасці. Што яшчэ застаецца людзям у Беларусі, як не абараняцца, калі іх б’юць, пырскаючы газам у вочы і жорстка цягнуць у аўтазак за тое, што яны кіруюцца сваім сумленнем, не жадаюць «быць скотам», спрабуючы захаваць і адстаяць сваю чалавечую годнасць?

На мой погляд, нават дыктатуры на пэўным этапе свайго існавання, калі яны адказныя і думаюць менавіта пра будучыню краіны, а не толькі пра сваё, як мага даўжэйшае панаванне, павінны не толькі прымаць пад увагу альтэрнатыўную думку, але і абавязкова ўключаць і далучаць грамадскі пратэст, апазіцыйныя сілы ў палітычны парадак дня з мэтай ажыццяўлення даўно наспелых рэформ, паляпшэння жыцця насельніцтва, дэмакратызацыі ва ўсіх сферах. Асабліва, калі пратэст ідзе па ўсёй краіне, у ім удзельнічаюць усе групы насельніцтва ўсіх узростаў, прафесій, полу і рэлігійнай прыналежнасці.

Але ў Беларусі, на вялікі жаль, ва ўлады адзін адказ — дубіна, застрашванне і рэпрэсіі. Яна апрыёры не здольная да рэфармавання і зменаў. Таму мы і назіраем бясконцыя адміністрацыйныя і крымінальныя справы супраць удзельнікаў пратэстаў, ператрусы з канфіскацыяй тэхнікі, пагрозы на адрас членаў сямей грамадска і палітычна актыўных грамадзян — якраз усё тое, што і адбываецца з Германам Сняжковым, яго жонкай і дзецьмі.

Вельмі хочацца спадзявацца, што дапамога праваабаронцаў, розгалас у СМІ і салідарная падтрымка гамяльчан дапамогуць спадару Герману застацца на волі. А супрацоўнікі сілавых структур павінны нарэшце зразумець, што яны давалі прысягу народу і сваёй Радзіме — Беларусі, а не аўтарытарнай уладзе, чые дзеянні заганяюць краіну ў эканамічную, культурную і цывілізацыйную «магілу».

Автор: Денис Рабенок

Источник: gomelspring.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Протесты после выборов

Последние новости