«Мяне выпусцілі, бо прайшлі 72 гадзіны, я знаходжуся пад падпіскай пра неразгалошванне і не маю права распавядаць матэрыялы справы», — распавёў Віктар Яўмененка.
Віктара забралі зраніцы 10 лістапада. «Затрымалі калі павёў дзяцей у садок і школу, калі ішоў з садка, чакалі. Падышлі папрасілі прайсці», — распавяла ягоная жонка, сябра Руху «За Свабоду» Іна Яўмененка.
У той жа дзень ў іх дома прайшоў вобшук. Па яе словах, забралі бел-чырвона-белыя сцягі і некаторае адзенне мужа.
«Я імкнуся дапамагаць людзям, у тым ліку ў сябе на раёне, і цяпер такіх людзей спрабуюць узяць на кароткі ланцужок, — кажа Віктар Яўмененка. — Я ўсе іх абвінавачванні адкідваю, я нічога супрацьзаконнага не раблю».
Рэпрэсіі супраць актывістаў Руху «За Свабоду» мы адсочваем тут і тут.