Новости Аналитика

Известны более ста случаев преследования — уголовные дела, обыски, задержания, аресты, штрафы, избиения силовиками, вызовы на беседы в прокуратуру — которым подверглись члены Движения «За свободу» за пять месяцев.

Ігар Салавей (Пінск)

3 верасня ў сябе дома быў затрыманы сябра Руху «За Свабоду» Ігар Салавей. Яму прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса па справе аб масавых беспарадках у Пінску.

Утрымліваецца ў СІЗА-6 г. Баранавічы. Прызнаны праваабаронцамі палітзвняволеным.

Адрас для лістоў: СІЗА-6, вул. Брэсцкая, 258 В, г. Баранавічы, 225413

Павел Спірын (Мінск)

4 верасня затрыманы вядомы блогер, сябра Руху «За Свабоду» Павел Спірын. Па дадзеных ПЦ «Вясна» справа звязана з фільмам Спірына «Грань», які быў ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Узбуджаная справа па ч.1 арт. 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці)

У доме ў Паўла прайшоў ператрус.

Адрас для лістоў: СІЗА, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222160.

Вітольд Ашурак (Бярозаўка)

Гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду»

У верасні прайшлі два таемных суды , на якім яму былі прызначаныя два арышты па 15 сутак па ч. 3 арт. 23.34. Другі тэрмін павінны закончыцца 19 кастрычніка. Агулам у яго ад 4 да 8 пратаколаў, незразумела, колькі з іх былі ўжо задзейнічаныя.

Падазраваны па крымінальнай справе (арт. 342). У межах гэтай справы прайшоў допыт у Следчым камітэце, вобшук дома.

Аляксандр Аграйцовіч (Мінск)

Абвінаваўчы па крымінальнай справе пра паклёп. Падставай стаў ролік у ягоным ютуб-канале «Дзённікі назіральніка», дзе ён звяртаўся да членаў выбарчай камісіі ад 2019 года з заклікам не ўдзельнічаць у фальсіфікацыях.

У межах справы прайшлі два вобшукі ў кватэры (у чэрвені і кастрычніку), допыт у Следчым камітэце.

На волі.

-----------------------------

Юрый Губарэвіч

Старшыня Руху "За Свабоду"

У верасні быў выкліканы у Следчы камітэт як сведка па крымінальнай справе аб гвалтоўным захопе ўлады (па Каардынацыйнай радзе апазіцыі). Вызвалены пасля двухгадзіннага допыту. Падаў заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі.

У чэрвені судзілі за пікет па зборы подпісаў за сябе як прэтэндэнта ў прэзідэнты. Суд палічыў, што гэта незаконная акцыя і асудзіў палітыка на 15 сутак. Да гэтага часу гэты тэрмін не адбыты.

Акрамя таго, за адпаведны пікет у Шклове атрымаў у жніўні позву ў РАУС. Вынікі гэтай справы невядомыя.

Юрый Казакевіч

Брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду»

12 кастрычніка прайшоў суд, які прысудзіў 15 базавых штрафу.

Хрыстафор Жаляпаў

Сябра Рады Руху «За Свабоду»

Правёў 20 верасня малітву і індывідуальны хросны ход у памяць людзей, якія загінулі пад час мірных пратэстаў. Гэта суд палічыў удзелам у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве і 12 кастрычніка пакараў штрафам у 7 базавых.

Раней у верасні за ўдзел у акцыі суд пакараў штрафам у 5 базавых.

Ілля Дабратвор


Затрыманы на акцыі, дзе працаваў у якасці журналіста. Складзеныя пратаколы пра ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы. Суд аштрафаваў 12 кастрычніка на 25 базавых. Затрыманне ў РУУС і ІЧУ працягвалася блізу сутак.

Алесь Рамановіч

Пінскі гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду»

У кастрычніку прайшоў суд па двух пратаколах па арт. 23.34 КоАП. Прычым, адзін з іх складзены з шматлікімі парушэннямі. За пратакол штраф 10 базавых велічыняў, за другі — 30 бв (агулам 40 базавых).

Прайшоў агляд памяшкання. Падставай сталі нейкія ўлёткі з заклікам да ўдзелу ў акцыях, якія знайшлі на іншым канцы горада, і зварот нейкага мясцовага жыхара.

У верасні: міліцыянты зладзілі спецаперацыю з захопам 400 асобнікаў «Народнай волі», якую Рамановічу перадалі для раздачы з Мінску, і яго самога. Алесь правёў ноч у ІЧУ, газету да гэтага часу не аддалі.

У пачатку месяца затрымалі на суткі да суда ў ІЧУ, суд аштрафаў на 20 базавых.

Юрый Меляшкевіч (Мінск)

Быў затрыманы 8 жніўня ў раёне Акрэсціна, прабыў некалькі сутак ў ІЧУ. Пратакол на суд прыйшоў толькі ў кастрычніку. 7 кастрычніка прайшоў суд. На працэсе суддзя накіраваў справу на дапрацоўку, што азначае праз выхад тэрмінаў, што пераслед Меляшкевіча спынены.

Алена Кучынская (Орша)


У Оршы з дзіцячага садку звольненая сябра Руху «За Свабоду» Алена Кучынская. Яна актыўна ўдзельнічала ў акцыях у Оршы, прыязджала ў Мінск на Жаночыя і нядзельныя маршы. Кажа, што падобны пераслед у горадзе спазналі і іншыя настаўнікі і выхавацелі, якія ўдзельнічалі ў акцыях.

Павел Батуеў (Салігорск)


У кастрычніку затрыманы на гарбатапіцці, абвешчаным ў парку Чатырох стыхіяў у Салігорску стачкамам Беларуськалія. Сімволікі не было, прайшлі кароткім маршам па парку. Суд пакараў яго 10 суткамі арышту.

У верасні затрыманы на акцыі ў падтрымку шахцёраў, пасля прафілактычнай размовы ў актавай залі 21 з 22 затрыманых вызвалілі. Затрыманне працягвалася блізу пяці гадзінаў.

Пётр Андрыевіч (Маларыта)


У кастрычніку затрыманы на акцыі ў Брэсце, пад час затрымання стала блага (падняўся ціск), быў шпіталізаваны. Зараз пачувае сябе лепей, суд не прызначаны.

Валерый Сляпухін (Гомель)


У кастрычніку аштрафаваны на 25 базавых велічыняў (суд прайшоў без ягонага ўдзелу), у ліпені затрымалі на акцыі, у якой ён не ўдзельнічаў, суд прызначыў арышт у 10 сутак.

Уладзь Рылка (Ганцавічы)

Невядомыя пашкодзілі машыну за бел-чырвона-белую стужку пад шклом. Дзякуючы бясплатнай дапамозе майстра, хутка выправілі сітуацыю.

Віктар Кулак (Мінск)

Суд прысудзіў 10 сутак за парушэнне арт. 23.34.

Самір Гулу-Задэ Кардаш (Баранавічы)


Затрыманы за ўдзел у маршы 27 верасня ў Баранавічах. Увесь гэты час ён знаходзіўся ў ІЧУ. Пад час суда Саміру выклікалі хуткую дапамогу, ёсць падазрэнні, што ў адносінах да яго ўжываўся ціск ці гвалт. Вызвалены 7 кастрычніка.

Сяргей Пантус (Бярозаўка)


У верасні суд па арт. 23.34, арт. 3 — штраф 40 базавых велічыняў, у жніўні затрыманыя ўсёй машынай, калі ехалі ў Ліду — суткі прабыў да суда ў ІЧУ, штраф у 25 базавых. Акрамя таго, выпусцілі без тэлефона, ноччу, давялося пешшу ісці 25 кіламетраў.

У чэрвені затрыманы пасля аўтапрабегу, прабыў ноч да суда ў ІЧУ, штраф 25 базавых.

Эдвард Дмухоўскі (Гродна)

У верасні затрыманы на акцыі, хаця працаваў там як журналіст, прабыў у ІЧУ суткі. Выпісаны пратакол, невядома, ці быў суд.

Анастасія Кірык (Мінск)


У верасні затрыманая. Распачатая справа па ч.2. арт.293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), па якой Кірык праходзіць як сведка. Бліжэй да ночы была вызваленая. Падрабязнасцяў справы няма, бо яна знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошванне.

Раней у верасні ж была затрыманая пасля акцыі, суд арыштаваў на 12 сутак.

Зміцер Рыжычэнка (Наваполацк)

Прайшлі тры суды па закліках да ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах (спачатку да ланцуга салідарнасці, а потым да послевыбарных пратэстаў). Адзін з іх, які адбыўся незадоўга да выбараў асудзіў на 13 сутак арышту (вызвалілі раней), яшчэ два — да штрафаў у 40 і 10 базавых велічыняў.

Выклікі ў пракуратуру з размовай пра недапушчальнасць удзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах, беспарадках, Каардынацыйнай радзе: Барыс Анікееў (Гомель), Зміцер Антончык (Шклоў), Сяргей Пантус (Бярозаўка), Дзмітрый Шыманскі (Брэст, кароткае затрыманне), Юрый Казакевіч (Баранавічы), Алесь Рамановіч (Пінск).

Іншыя выпадкі шукайце тут

Автор: Ольга Быковская

Люди: Сергей Пантус 26 Игорь Соловей 7 Александр Романович 26 Борис Аникеев 12 Дмитрий Антончик 2 Дмитрий Шиманский 18 Юрий Казакевич 61 Павел Батуев 12 Владимир Рылко 2 Эдвард Дмуховский 13 Елена Кучинская 2 Витольд Ашурок 58 Христофор Желяпов 126 Илья Добротвор 20 Дмитрий Рыжиченко 4 Дмитрий Соловьев 5 Юрась Дзяшук 4 Евгений Глушков 2 Александр Жучков 7 Алексей Дужий 5 Ярослав Берникович 9 Алесь Масюк 22 Артем Лява 48 Валентина Болбат 4 Виктор Евмеенко 2 Андрей Юрков 51 Юрий Бахтерев 6 Татьяна Малащенко 10 Владимир Непомнящих 23 Владимир Шило 11 Константин Турченяк 6 Роман Кисляк 110 Леонид Горовой 65 Виталий Амелькович 78 Сергей Тышковец 3 Сергей Карбанович 4 Павел Спирин 7 Александр Ильинец 3 Юрий Губаревич 959
Теги: преследование 16 аресты 37 штрафы 35 суд 272 политзаключенные 199

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Протесты после выборов

Последние новости