Новости Новости Беларуси

Эдвард Дмуховский: неизвестные задержали с применением насилия

Эдвард Дмуховский: неизвестные задержали с применением насилия

609 просмотров Гродно
Из гродненской тюрьмы 29 сентября вышел общественный активист, член Движения «За Свободу» Эдвард Дмуховский, которого 27 сентября во время акции задержали неизвестные.

Кажа Эдуард Дмухоўскі: – Збоку пад’ехаў бус з людзьмі ў такой зялёнай форме. Іх называюць касманаўтамі. Людзі, якія там стаялі, пачалі ўцякаць. І я пачаў уцякаць. Але не здолеў уцячы. Мяне злапалі.

РР: Ці прымянялі да вас якую фізічную сілу?

– Мяне адразу ўдарылі, я прысеў, схапілі, зацягнулі ў свой бус, сказалі, каб я лёг на падлогу. Я сказаў, што на падлогу я класціся не буду. Мяне пачалі біць.

Па словах актывіста, на ўсіх затрыманых у Гародні складалі аднолькавыя пратаколы.

– Яны ўзялі ў мяне тлумачэнні. А пасля я пачытаў іхні пратакол. Пратакол быў аднолькавы на ўсіх, не важна, дзе чалавека затрымалі. У сэнсе: быў у раёне кінатэатра “Усход”, удзельнічаў у інаўгурацыі Ціханоўскай, крычаў: „Жыве Беларусь!” і розныя такія рэчы.

Мяне там не было – каля кінатэатра “Усход”. Таму я адмовіўся падпісваць гэты пратакол. Там міліцыянт распісаўся. І потым нас завезлі ў гарадзенскую турму.

Па словах Эдуарда, ахоўнікі турмы ставіліся да затрыманых лагодна. Цяпер актывіста чакае суд, які адправіў яго справу на дапрацоўку ў Кастрычніцкі РАУС.

Фота Сяргея Апановіча

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Протесты после выборов

Последние новости