Новости Аналитика

Недооцененная роль «старой» оппозиции

Недооцененная роль «старой» оппозиции

625 просмотров Минск
На определенном этапе предвыборной кампании некоторые кандидаты активно старались дистанцироваться от тех, кого называли «старой оппозицией». Писатель, заместитель председателя Движения «За Свободу» Кирилл Стаселько считает, что это делали тщетно и объясняет почему.

У адэкватных людзей сёння, пэўна, няма сумневаў ані ўнутры краіны, ані вонкі, што цяперашнія пратэсты і імкненне да пераменаў ёсць справа. і памкненнем не вузкай групы палітычнай апазіцыі, якая кожны раз хадзіла на выбары і кожны раз пратэставала, але большасці беларусаў. Безумоўна, цяперашнія падзеі, адбываюцца дзякуючы кожнаму з нас, дзякуючы працоўным заводаў, бізнэсоўцам, студэнтам, акторам, медыкам, журналістам, каталіцкім святарам, навукоўцам, дзякуючы ўсім нам.

Але не так даўно, на пэўным этапе перадвыбарчай кампаніі ўзнік падзел на нібыта «старую» і «новую» апазіцыю, праз які некаторыя кандыдаты актыўна намагаліся дыстанцыявацца ад тых, каго называлі «старой апазіцыяй». І сапраўды, варта прызнаць, што на працягу ўсёй палітычнай кампаніі і нават сярод цяперерашніх лідараў у цэнтры ўвагі, хэдлайнерамі былі тыя, хто пазіцыянаваў сябе, як «новая апазіцыя». Калі і казаць пра рознасць, то слова «старая», відавочна, не слушнае ва ўсіх сэнсах. Хутчэй не «старая», а «артадаксальная» апазіцыя. Ды незалежна ад слова, якое абярэм, да яе, безумоўна, не адносяцца толькі Севярынец, Статкевіч, Губарэвіч, Лябедзька і іншыя.
Кааліцыя па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі. Фота: Белсат


У іншых краінах, палітыкі становяцца палітычнай апазіцыяй, незалежныя СМІ ёсць аб’ектыўнымі і нейтральнымі крыніцамі інфармацыі, праваабаронцы — праваабаронцамі, але не ў Беларусі. Як вынікае з адной з сацыялагічных канцэпцый: калі ты не вызначаеш поле, поле (у дадзеным выпадку, палітычнае) вызначае цябе. Менавіта гэта добра назіраецца ў Беларусі. Апазіцыя ўзнікла ў Беларусі не толькі з палітычных сілаў, але і незалежных журналістаў, незалежных прафсаюзаў, незалежных моладзевых арганізацый, праваабаронцаў, прыхільнікаў нацыянальнай культуры, усіх, хто быў незалежным і, тым ці іншым чынам, змагаўся за свабоду. І тым больш, да апазіцыі ў нармальных дзяржавах не адносяць па моўнай прыкмеце, як гэта было ў Беларусі. Як няма ў нармальных дзяржавах і падзелу на дзяржаўныя ды незалежныя саюзы пісьменнікаў, саюзы журналістаў і гэтак далей.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Слоніме. Фота: «Белсат»

Менавіта на недаацэнку ролі гэтай артадаксальнай (у станоўчым значэнні слова) шырокай апазіцыі хацеў бы звярнуць асаблівую ўвагу. Пра апазіцыю сёлета казалі, што яна здулася, што не мае лідарства ў палітычных працэсах ды пратэстах і зʼяўляецца аўтсайдарам актуальных падзей. Але гэта не толькі не так, але і наадварот — тое, што сёння адбываецца, стала магчымым і дзякуючы апазіцыі, якую называлі «старой».

Перадумовы

Чарнобыльскі шлях. Фота: Belsat.eu

Можна смела сказаць, што беларускае грамадства прачнулася. Беларусы шырока пачалі прыгадваць, што і раней, можа не ў такіх маштабах, але былі фальсіфікацыі выбараў, рэпрэсіі, беззаконне і гвалт. Сённяшняя сітуацыя не стала вынікам 9-га жніўня, яна фарміравалася дзесяцігоддзямі. Яна стала вынікам пэўнага бэкграўнду, якога не было б без дзейнасці апазіцыі, гэтаксама дзесяцігоддзямі. Ніхто б сёння не мог прыгадаць папярэднія фальсіфікацыі і рэпрэсіі, калі б апазіцыя не хадзіла на выбары, не вылучала кандыдатаў у мясцовыя саветы, дэпутаты, прэзідэнты, калі б не ладзіла штораз незалежнае назіранне, Дзень Волі і Чарнобыльскі шлях, абарону Курапатаў, калі б не было вясны 1996 года, плошчы 2006-га і 2010-га. Дый мо і не было б мянушкі «апошні дыктатар Еўропы», не было б такой сусветнай увагі, калі б апазіцыя ўсе гэтыя гады не артыкулявала пытанне свабоды беларусаў у камунікацыі з замежнымі палітыкамі і СМІ.

Досвед

Так, пратэсты дэцэнтралізаваныя. Так, ёсць агульнанацыянальная салідарнасць і ўзаемадапамога. Але вялікае значэнне мае і дапамога экспертаў, адмыслоўцаў, якія раней працавалі з тымі самымі праблемамі, у падобных абставінах, а цяпер не губляюцца ў шалёным тэмпе ды жахлівых умовах, аказваюць важную дапамогу. Гэта тычацца і назіральнікаў, якія ўжо ўмеюць фіксаваць, дакуменціраваць і выяўляць фальсіфікацыі. Гэта тычацца платформы «Голас», да якой спрычыніліся людзі з досведам мінулых кампаній. Гэта тычацца юрыстаў, актывістаў і іншых. Дый праваабаронцы цэнтра «Вясна» (ды іншыя) зʼявіліся не ўчора. І канешне, апазіцыя назапасіла досвед адносна магчымых механізмаў і метадаў рэпрэсіўнай сістэмы ды хітрыкаў уладаў.

Каманда праваабаронцаў Цэнтру «Вясна». Калаж http://spring96.org

Інфармацыя

Што сёння важна як ніколі, так гэта інфармацыя. Бадай кожны паспеў усвядоміць важнасць гэтага аспекту. Асабліва ва ўмовах хлусні на тэлебачанні і блакавання Інтэрнэту. Інфармацыя стала не проста патрэбай, але неабходным рэсурсам у змаганні за свабоду, а часам і жыццё (варта прыгадаць разгоны сілавікоў). І зноў, усе інфармацыйныя каналы, за якімі мы сёння сочым, узніклі не 9-га жніўня. Узніклі значна раней і дзякуючы ўсё тым жа асобам, якіх называлі змагарамі і апазіцыянерамі. Гаворка не толькі пра незалежныя СМІ, як Белсат, Радыё Свабода, Еўрарадыё, Новы час, Нашу Ніву і іншыя, але і пра буйнейшыя каналы ў Тэлеграме ды каналы на юцьюб.

Сімвалы

Усе гэта было пра практычныя рэчы. Але, здаецца, ніводзін пратэст, рух ці супраціў не можа абысціся без сімвалаў. Пераважная частка сёлетняй электаральнай кампаніі, як уласна і сучасная беларуская дзяржава, спрабавалі абысціся без нацыянальных сімвалаў. Але, для некаторых нечакана, не белыя стужкі, а менавіта нацыянальныя бчб-сцяг і герб Пагоня сталі сімвалам пратэсту, свабоды і новага нараджэння нацыі. Нацыянальныя бчб-сцяг і герб Пагоня, які ўвесь час некаторыя асацыявалі з нейкімі беларускімі нацыяналістамі і палітычнай апазіцыяй. Магчыма і іх сёння не было, калі б не шматгадовае змаганне за іх пакуль недаацэненай апазіцыі.

Пратэстная акцыя на плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г. фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Источник: telegra.ph

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Протесты после выборов

Последние новости