Новости Аналитика

Губаревич: Лукашенко себя чувствует в кругу врагов

Губаревич: Лукашенко себя чувствует в кругу врагов

616 просмотров Минск
Лукашенко себя чувствует в кругу врагов, и это для него обычное состояние, говорит белорусский политик, руководитель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич.

Пра гэта сведчыць яго таемная інаўгурацыя, пра гэта сведчыць і яго нежаданне размаўляць альбо з прадстаўнікамі пазіцыі ці нават з заходнім светам дзеля вырашэння палітычнага крызісу. Больш таго, кажа Юрась Губарэвіч, для Аляксандра Лукашэнкі большая частка беларускага грамадства ўяўляецца ворагамі, і такі падыход яму шкодзіць:

– Так ці інакш ён вядзе да дэмаралізацыі ўладнай вертыкалі і сілавікоў. Яны не змогуць вынайсці нічога, каб апраўдаць свой гвалт і свае дзеянні ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, які імкнецца і надалей займаць пасаду прэзідэнта.

Рана ці позна гэта прывядзе да руйнавання, разбурэння ўладна-вайсковага, уладна-міліцэйскага маналіту, які з’яўляецца апошнім падмуркам для знаходжання Аляксандра Лукашэнкі на чале беларускай дзяржавы.

Пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасня прагучаў заклік правесці народную інаўгурацыю Святланы Ціханоўскай, якую многія лічаць сапраўднай пераможцай выбараў 9 жніўня 2020 году.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Протесты после выборов

Последние новости