– На сённяшні дзень чатыры пратаколы – гэта невялікая колькасць, гэта, на жаль, можна лічыць нормай прававога бязмежжа, проста ўражвае. За кожную акцыю, якая адбываецца ў Лідзе, то бок тут можна іх прасачыць.
Дарэчы, яшчэ запрашаюць і на новыя. Думаю, што лічба 4 – гэта не канчатковая, так што будзем жыць.
Актывіст вельмі рады, што і ў Лідзе, і ў Бярозаўцы акцыі адбываюцца амаль штодня:
– Мне за Ліду і Бярозаўку не сорамна. Проста там жывуць цудоўныя людзі, якія маюць гонар, патрабуюць павагі да сябе. І ў Лідзе, і ў Бярозаўцы праходзяць акцыі амаль штодня. Адразу было ўсё проста – людзі выходзілі на мітынгі пратэсту, у ланцугі салідарнасці. Час скарэктаваў нашыя дзеянні, і людзьмі ўжо кіруе менавіта пачуццё пакрыўджанай годнасці.
Па словах актывіста, яго таксама выклікалі ў Следчы камітэт, дзе ён «праходзіць» па крымінальным артыкуле 342 аб масавых беспарадках.