Мы, прадстаўнікі дэмакратычных сіл лічым, што Аляксандр Лукашэнка не быў абраны прэзідэнтам, бо ў краіне не было свабодных і дэмакратычных выбараў. Іх адсутнасць стала прычынай вулічных пратэстаў, бо народ Беларусі не верыць у перамогу Аляксандра Лукашэнкі.
Мы лічым, што адказнасць за падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў ляжыць персанальна на Аляксандры Лукашэнка і персанальна на кожным з чальцоў урада.
Мы заклікаем Аляксандра Лукашэнка ўстрымацца ад увядзення надзвычайнага становішча і далейшай эскалацыі канфлікта.
Мы заклікаем праваахоўныя органы ўстрымацца ад выканання незаконных загадаў, ужывання грубай фізічнай сілы, выкарыстання траўматычнай зброі, збіцця і забойства свайго народу.
Мы заклікаем вайскоўцаў вярнуцца ў месцы сваёй дыслакацыі.
Мы заклікаем улады вярнуць свабодны доступ да інтэрнэта, разблакаваць незалежныя інфармацыйныя рэсурсы, спыніць пераслед журналістаў, грамадска-палітычных актывістаў і звычайных грамадзян.
Мы заклікаем неадкладна вызваліць усіх затрыманых грамадзян, спыніць усе крымінальныя справы, звязаныя з удзелам у масавых мерапрыемствах, вызваліць усіх палітвязняў.
Па нашаму меркаванню, пераможцай прэзідэнцкіх выбараў стала Святлана Ціханоўская, якая атрымала падтрымку абсалютнай большасці беларускага народу. Усведямляючы гэты факт беларускія ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб знішчыць юрыдычны доказ бясспрэчнай перамогі Святланы Ціханоўскай, сфальсіфікаваўшы выніковыя пратаколы па большасці выбарчых участкаў.
Мы ганарымся беларускім народам, які здолеў пераадолець страх і паказаў, што можа адстойваць свой выбар.
Ад БКДП Аляксандр Ярашук
Ад БСДП Ігар Барысаў
Ад Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч
Ад аргкамітэта ПСП Уладзімір Навасяд
Ад АГП Мікалай Казлоў
Ад Партыя БНФ Рыгор Кастусёў
Ад аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі
(фота ілюстрацыйнае, (с) Максім С. для "Медузы"