Новости Аналитика

Почему не все сторонники изменений поддерживают Тихановскую?

Почему не все сторонники изменений поддерживают Тихановскую?

5942 просмотра Минск
Заместитель председателя Движения «За Свободу» Кирилл Стаселько анализирует феномен непринятия Светланы Тихановской частью патриотически настроенного электората.

Калі паглядзець публікацыі ў СМІ, сацыяльных сетках, тэлеграм-каналах, выглядае, што пераважная большасць падтрымлівае Святлану Ціханоўскую і яе аб’яднаны штаб. Але, у любым разе, застаецца яшчэ мінімум адна група: прыхільнікі зменаў, якія не падтрымліваюць Ціханоўскую. У апошнія дні спрэчкі паміж двума групамі прыхільнікаў зменаў бываюць не меньш гарачымі, чым з «праўладнымі».

Сам я не абматваюся белымі стужкамі, не нашу іканастасы з выявамы прадстаўніц штаба і не набіваю на сваё цела татуіроўкі, хоць і адношу сябе да прыхільніка зменаў. Пэўна, варта адразу прызнацца, што пэўныя лагічныя разважанні, публічная і інсайдэрская інфармацыя, не даюць мне стаць гарачым паслядоўнікам Ціханоўскай.

Але і не агітую супраць, бо разумею, у цяперашніх абставінах асноўная частка інфармацыйнага айсберга схаваная, што робіць маю ўласную пазіцыю не самай моцнай. Таму маёй мэтай з’яляецца не агітацыя на карысць аднаго з бакоў, а спроба разабрацца, чаму ўзнікае такі падзел.

Сёння даводзіцца назіраць вельмі цікавыя рэчы. Як тыя, хто гадамі змагаўся за беларускую мову і нацыянальныя сімвалы, кажуць, што можна і без беларускай мовы і пад дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам пабыць, маўляў, «нічога страшнага, за апошнія 26 гадоў мова ж не памерла». Але падобная аргументацыя грае не столькі на карысць Ціханоўскай, колькі на карысць стану, які існаваў дагэтуль і які не здолеў задушыць нацыянальныя каштоўнасці.

Пасля вельмі дзіўнага стаўлення да сімвалаў і выказванняў адносна мовы, далейшае іх з’яўленне на пікетах усхваляюць, як уменне штаба і кандыдаткі прыслухвацца да людзей. Але наяўнасць канкрэтнай відавочнай пазіцыі па пытаннях незалежнасці, па пытаннях нацыянальных каштоўнасцяў і «пераігрыванне па ходзе» у рэчышчы кан’юктуры зусім розныя рэчы.

Дый увогуле вельмі дзіўна назіраць, як некаторыя нацыянальна і дэмакратычна арыентаваныя лідары думак кажуць пра кампраміс, маўляў, схаваем пакуль нашыя каштоўнасці, каб дасягнуць супольнай мэты, а ўжо тады будзе ўсё добра.

Лагічна ўзнікае пытанне, чаму гэтыя раней безкампрамісныя асобы, не саступалі для супольнай мэты па значна менш прынцыповых пытаннях прадстаўнікам палітычнай апазіцыі, любыя намаганні якой так актыўна крытыкавалі, а цяпер называюць «старой». Кампраміс у перамовах на роўных і спроба заскачыць у апошні вагон цягніка, які здаецца пераможным, розныя рэчы.

Сёняшнія падзеі шмат што выяўляюць, як гэта адбылося нядаўна, калі на сустрэчу з прэзідэнтам запрасілі прыхільнікаў зменаў, якія публічна выказваліся вельмі смела і крытычна, а жыўцом не толькі не маглі сказаць ні «бэ» ні «мэ», а нават паспрабавалі адвесіць кампліменты.

Выглядае, што ўсё ж агітую на карысць аднаго з бакоў і таму варта прыпыніцца і адказаць менавіта на заяўленую тэму. Сярод прыхільнікаў Ціханоўскай, пэўна, большасць маіх знаёмых і прыяцеляў. Верагодна, яны не хочуць навязваць стратэгію «давайце разбярэмся на беразе», а шчыра вераць у стратэгію «спачатку галоўнае, потым разбярэмся з астатнім». Адкуль можа ўзнікнуць такая вера? З пераканання ў дэмакратычным характары (не фактычным, але ментальным) нашага грамадства. Адкуль такі недавер у астатніх прыхільнікаў зменаў? З-за страху памыліцца.

І сапраўды, у дэмакратычным грамадстве, дзе не дамінуе культ асобы, мяняюцца прэзідэнты, лідары партый, кіраўнікі кампаній. У дэмакратычным грамадстве не так баяцца рэзыкаваць, не баяцца памыліцца, бо неэфектыўнага кіраўніка на любым узроўні заўсёды можна памяняць. Калі не хадзіць далёка, можна не баяцца і за Украіну ці Грузію. Яны ўжо таксама могуць дазволіць сабе рызыку памыліцца, бо ўжо паказалі, што здольныя памяняць кіраўніка, які ім не падабаецца.

Іншая справа Беларусь. Беларусы абіраюць прэзідэнта, як супругаў, на ўсё жыццё. Менавіта таму ўзнікае страх падтрымаць Ціханоўскую. Беларусы ёсць самымі сапраўднымі Гедэмінаўцамі, якія моцна трымаюцца вядомага прынцыпа «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навізны». Выглядае, што беларускае грамадства гатовае цярпець вельмі многае і жыць у складаных умовах. Галоўнае, каб правілы гульні, якімі б нязручнымі яны ні з’яўляліся, былі ўстойлівыя і зразумелыя, бо прыладзіцца адзін раз лягчэй, чым кожны раз адаптавацца наноў у каардынальна іншых умовах.

Ці застаюцца беларусы Гедымінаўцамі, або беларускае грамадства ўжо сталее ў дэмакратычнае? Гэтае пытанне раздзяляе сёння прыхільнікаў зменаў. І хоць я не з’яўляюся прыхільнікам Святланы Ціханоўскай, прыходзіцца прызнаць, што калі не паспрабаваць, не праверыць, адказу на гэтае пытанне не атрымаць.

Кірыл Стаселька

Источник: budzma.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1173 04.10.2020 00:00 @ Claudia Klein

    Прывітанне і Сардэчна запрашаем у Spotlight Global Financial Services, мяне завуць Клаўдыя Кляйн, я крэдытор, а таксама фінансавы кансультант.

    Вам вельмі патрэбна фінансавае ўзмацненне? Вам патрэбен крэдыт на розныя мэты? калі ваш адказ станоўчы, я параю вам звязацца з маёй фірмай праз | [email protected] | альбо напішыце нам на WhatsApp: 4915758108767 | і мець пазыку на вашым рахунку на працягу 24 гадзін, таму што мы прапануем выдатныя паслугі па пазыцы па ўсім свеце.

    Мы прапануем усе віды крэдытных паслуг (асабісты крэдыт, крэдыт на бізнес і шмат іншага), мы прапануем доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя крэдыты, а таксама вы можаце пазычыць да 15 мільёнаў еўра. Мая кампанія дапаможа вам дасягнуць мэты з дапамогай шырокага спектру крэдытных прадуктаў.

    Мы ведаем, што атрыманне законнай пазыкі заўсёды было велізарнай праблемай Для людзей, якія маюць фінансавыя праблемы і маюць патрэбу ў іх вырашэнні, многім так складана атрымаць пазыку ў мясцовых банках альбо іншых фінансавых установах з-за высокіх працэнтаў. стаўка, недастатковае забеспячэнне, стаўленне запазычанасці да даходу, нізкі крэдытны бал альбо любыя іншыя прычыны.

    Няма больш чакання альбо стрэсавых наведванняў банкаў. Наш сэрвіс даступны кругласутачна і без выходных - вы можаце атрымаць крэдыт і завяршыць транзакцыі, калі і дзе вам гэта трэба.

    Мы даем паслугі пазыкі сусветнага класа на працягу 24 гадзін. Для даведак / пытанняў? - Адправіць ліст на | [email protected] | альбо напішыце нам на WhatsApp: 4915758108767 | & атрымаеце адказ імгненна

    Вы можаце лёгка праверыць нас на нашым сайце праз: https://spotlightglobalfin.wixsite.com/financial

    Вашай сям'і, сябрам і калегам не трэба ведаць, што ў вас мала грошай, проста напішыце нам і вы атрымаеце крэдыт.

    Ваша фінансавая свабода ў вашых руках!

Президентские выборы 2020

Последние новости