Цяжка нават пералічыць усе накірункі працы няўрадавых арганізацый на Верхнядзвіншчыне і ўвогуле ў Віцебскай вобласці, да якіх спадарыня Валянціна мела і мае дачыненне.
— У пачатку
Да людзей неабыякавых яны пачалі ставіцца падазрона, асабліва перад выбарамі: а раптам яны пойдуць у мясцовыя дэпутаты. Хаця гэта было б выдатна, каб людзі з крытычным поглядам і з шырокім мысленнем пайшлі ў мясцовую ўладу!
Дзякуючы нястомнасці Валянціны Болбат, у Верхнядзвінску часам удаецца дамовіцца пра супрацу і з мясцовымі ўладамі, і з кіраўніцтвам тамтэйшых прадпрыемстваў і ўстаноў, і з дэпутатамі, гатовымі рабіць агульную справу з грамадскімі актывістамі.
Прыкладам такой супрацы стаў праект «Добры сусед», калі быў адрамантаваны «праблемны» шматпавярховы дом і ўпарадкавана навакольная тэрыторыя. Значную частку ўсіх работ выканалі мясцовыя жыхары, яны ж зладзілі для саміх сябе і вялікае свята ва ўласным двары. Але, каб гэты прыклад стаў не выключэннем, а правілам, неабходна «расштурхаць» кожны райвыканкам.
А найлепей, каб самі прадстаўнікі ўладаў звярнулі ўвагу на людскія праблемы, кажа Валянціна Болбат:
— Я мяркую, што зараз прыйшла чарга ўладаў павярнуцца для людзей. Вялікая колькасць прапановаў да супрацы ад грамадскіх актывістаў ужо была — да пачатку
Верхнядзвінск сёння — гэта горад пенсіянераў, бо тут не развіваецца вытворчасць, і моладзь райцэнтра з’язджае ў большыя гарады, зазначае спадарыня Валянціна. Але такіх райцэнтраў па Беларусі шмат, і жыццё ў іх не мусіць спыняцца. Таму варта шукаць шляхоў развіцця рэгіёну, абапіраючыся на досвед суседніх краін, з якімі мяжуе Верхнядзвіншчына.
Перадусім, на досвед Латвіі, дзе мясцовыя ўлады знаходзяць магчымасці для плённай супрацы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя