Новости Новости Беларуси

Подводим итоги плодотворной работы: 51 день, 8 городов, 1550 масок

Подводим итоги плодотворной работы: 51 день, 8 городов, 1550 масок

3474 просмотра Минск Могилев Гомель Брест Пинск Новополоцк Полоцк Мозырь
Восемь городов и 1550 розданных масок и памяток о поведении во время пандемии коронавируса — подводим итоги кампании, организованной движением «За свободу», когда эпидемия в Беларуси только разгоралась и был дефицит и в средствах защиты, и в информации.

Мэта:

Месцам падвышанай небяспекі ва ўмовах пандэміі з’яўляецца грамадскі транспарт. У некаторых краінах на час каранціну зусім адмовіліся ад ягонай працы. Аднак у Беларусі ўлады не ідуць на падобныя крокі.

Таму мы, грамадскія актывісты, хацелі б зрабіць грамадскі транспарт больш бяспечным месцам. Былі раздадзеныя: медыцынскія маскі і памяткі пра бяспечныя паводзіны.

Перад усім мэтавымі групамі былі людзі сталага веку, студэнты, людзі, якія не маглі сабе дазволіць самаізаляцыю і не карыстацца грамадскім транспартам.

Фінансаванне

З дапамогай неабыякавых беларусаў на краўдфандынгавай кампаніі «Мола-мола» былі сабраныя амаль 1000 рублёў. На іх набываліся маскі для раздачы, астатняе сябры Руху набывалі за свае грошы.

Калі

Красавік-травень 2020 года. У час, калі эпідэмія толькі пачыналася, сродкаў абароны амаль не было.

Дзе прайшлі раздачы:

  • Мінск
  • Магілёў
  • Гомель
  • Брэст
  • Пінск
  • Полацк
  • Наваполацк
  • Мазыр

Мінск

Дзвесце масак, антысептыкі і памяткі раздалі 2 красавіка ў Мінску.

«У Беларусі, нажаль, улада не клапоціцца, каб людзі мелі ўсю неабходную інфармацыю. Гэта тычыцца і статыстычных дадзеных: колькасць захворванняў, колькасць захварэўшых, нажаль, пайшлі першыя памерлыя. Абмежаванні тычацца і інфармацыі, якая тычыцца бяспекі тых, хто знаходзіцца побач з тымі, хто захварэў», — патлумачыў патрэбу правядзення акцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Магілёў

Маскі і памяткі, як сябе паводзіць ва ўмовах пандэміі COVID-19, 19 красавіка раздалі у Магілёве.

«Зрабілі добрую справу. Добрую чаму: былі ў горадзе ў трох кропках, прыкладна палова людзей была без масак. Нашыя дзеянні, канечне, не вельмі зрушылі сітуацыю ў Магілёве ў цэлым, але далі пасыл, што трэба маскі насіць, шукаць магчымасці», — пракаментаваў арганізатар акцыі на месцы, магілёўскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Пётр Мігурскі.

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч 23 красавіка разам з іншымі прадстаўнікамі Штаба па абранню адзінага кандыдата раздалі маскі ў Магілёве.

Гомель

200 масак і памяткі ў Гомелі.

«Ёсць людзі, якія змушаны выходзіць на вуліцу, у тым ліку і людзі з групаў рызыкі: сталыя асобы, студэнты, — пракаментавала акцыю каардынатар кампаніі, сябра Рады Руху „За Свабоду“ Вольга Быкоўская. — Не ўсе ведаюць як засцерагчыся ад вірусу, не ўсе носяць маскі. Зараз большая ўвага да лекараў, але мы лічым, што трэба і грамадзянам дапамагаць. Гэтай акцыяй мы таксама хочам прыцягнуць увагу людзей да неабходнасці насіць маскі ў грамадскіх месцах, асабліва ў памяшканнях».

Брэст

Сябры Руху «За Свабоду» раздалі 2 траўня ў Брэсце 350 масак і памяткі як паводзіць сябе пры пандэміі каранавірусу.

Такая колькасць стала магчымай дзякуючы нашай супрацы з актывістамі кампаніі супраць будаўніцтва АКБ у Брэсце. Акрамя медыцынскіх аднаразовых масак, мы раздалі жоўтыя шматразовыя з надпісам «Жыць».

«Шмат хто з людзей прасілі па некалькі масак, гэта паказвае, што да гэтага часу назіраецца недахоп сродкаў абароны», адзначыў сябра Рады Раман Кісляк.

«Насамрэч, справа, якую мы зрабiлi, — важная, таму што сення проста неабходна кожную хвiлiну нагадваць людзям пра прафiлактыку i клопат пра сябе. Людзi былi даволi актыўныя, здзiўляліся нашай бескаштоунай акцыi, дзякавалi. Ну, i мы самi атрымалi шмат эмоцый ад таго, што зрабiлi добрую справу, дзень пражыты недарма!» — дадала сябра Руху Людміла Захаранка.

Наваполацк

Актывісты Руху «За Свабоду» 7 траўня раздалі ў Наваполацку 150 масак і памяткі, як сябе паводзіць пад час пандэміі. Акцыя працягвалася хіба 15 хвілінаў, настолькі хутка разабралі сродкі абароны. Сярод атрымальнікаў было шмат людзей сталага веку, моладзі і дзяцей.

«Я спачатку скептычна ставілася да акцыі, здаецца, ужо ўсё ёсць у аптэках, крамах для таго каб сябе ўратаваць... Ужо шмат напісана і сказана што трэба рабіць, каб не стаць ахвярай віруса... Але, у працэсе, разумееш наколькі гэта ўсё ж актуальна. Разумееш, што людзям не хапае інфармацыі, дзеці не ведаюць як правільна карыстацца маскамі (апранаць, здымаць, колькі насіць), прыходзілася тлумачыць чаму і навошта. Пенсіянеры не могуць дазволіць сабе купіць маскі і просяць некалькі», — адзначыла арганізатар акцыі на месцы, в.а. віцебскага абласнога каардынатара Руху Вольга Дамаскіна.

Полацк

7 мая акцыя прайшла і ў спальным раёне Полацку. Людзі былі ўдзячныя акцыі і інфармацыі, некаторыя прасілі дадатковыя маскі для бацькоў. Гэта быў сваеасаблівы эксперымент, сябры Руху «За Свабоду» ўпершыню арганізавалі раздачу ў спальным раёне невялікага гораду, і яго можна лічыць удалым.

«Мы невыпадкова паехалі ў Баравуху-3, бо там шмат людзей сталага ўзросту, — адзначыў арганізатар акцыі на месцы, полацкі каардынатар Руху Сяржук Хвасцёнак. — Паўгадзіны, і маскі разышліся па руках жыхароў. Людзі былі вельмі здзіўленыя, што ўсё безкаштоўна. Не хварэйце! Жыве Беларусь!»

Пінск

Літаральна 10 хвілінаў працягнулася 10 мая акцыя па раздачы масак і памятак, як сябе паводзіць пры каранавірусе ў Пінске. За гэты час былі разабраныя 150 штук. Людзі дзякавалі за магчымасць і скардзіліся на адсутнасць інфармацыі пра хваробу.

«Мы спецыяльна абралі для раздачы пінскі рынак, дзе шмат людзей, у тым ліку з групаў рызыкі — працуюць і людзі сталага веку — у большасці без сродкаў абароны», — распавёў пінскі гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» Алесь Рамановіч.

Мазыр

Неабыякавыя гараджане далучыліся да раздачы масак і памятак пра бяспечныя паводзіны пры COVID-19 у Мазыры 23 траўня. Агулам раздалі 150 штук у двух месцах: на вялікім прыпынку на Прымаставой плошчы і калі буйнога супермаркету ў адным з раёнаў, а таксама невялікую частку перадалі ў мясцовую лякарню. На месцы акцыю арганізаваў сябра Руху «За Свабоду» Яўген Карпавец.

«Тая колькасць масак і памятак, якія мы раздалі, гэта хіба кропля ў моры, але наша галоўная мэта — нагадаць пра небяспеку і прыцягнуць увагу да праблемы, а таксама дапамагчы людзям старэйшага веку і студэнтам, якія не заўсёды маюць магчымасць набываць сродкі абароны» — заключыла Вольга Быкоўская.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Коронавирус

Последние новости