Новости Новости Беларуси

Еўрадэпутаты звярнуліся да народу Беларусі праз пагрозу каронавіруса

Еўрадэпутаты звярнуліся да народу Беларусі праз пагрозу каронавіруса

4921 просмотр Брюссель
Дэпутаты Еўрапейскага парламенту звярнуліся з адкрытым лістом да народу Беларусі.

Да народу Беларусі,

Пандэмія Covid-19 прыносіць беспрэцэдэнтныя сацыяльныя і эканамічныя пакуты ў спалучэнні з трагічнай гібеллю людзей ва ўсім свеце. Паводле афіцыйных крыніцаў, па стане на 28 траўня ў Беларусі было зафіксавана 38 956 выпадкаў каранавірусу і 214 смерцяў ад яго.

Як абраныя чальцы Еўрапейскага парламенту і сябры беларускага народу мы хацелі б выказаць захапленне мужнасцю і рашучасцю, якія вы праявілі ў часы выпрабаванняў, і, такім чынам, кампенсаваць, наколькі гэта магчыма, няздольнасць беларускіх уладаў прызнаць маштабы патэнцыйнага распаўсюду COVID-19 і прымаць адэкватныя меры. Сведчанне гэтаму — маштаб самаарганізацыі простых грамадзян, якія шчодра дапамагаюць адзін аднаму, а таксама найбольш уразлівым групам насельніцтва, і храбрасць медыцынскіх работнікаў.

Еўрапейскі саюз салідарны з народам Беларусі і з нашымі еўрапейскімі суседзямі не толькі на словах, але і ў дзеянні. Напрыклад, у межах пакета Team Europe, які ўключае 80 млн еўра на самыя неадкладныя патрэбы (асабліва ў сектары аховы здароўя) і больш як 883 млн еўра на падтрымку сацыяльна-эканамічнага аднаўлення, ЕС ужо абвясціў пра выдзяленне 60 млн еўра ў двухбаковыя фонды на дапамогу Беларусі.

У рамках іншых двухбаковых або рэгіянальных праграм і інструментаў Беларусь ужо атрымала выгоды ад паставак медыцынскіх прыбораў і асабістага абсталявання, такіх як апараты ШВЛ, лабараторныя камплекты, маскі, а таксама абарончы рыштунак. Напрыклад 1300 літраў сродкаў дэзінфекцыі было дастаўлена ўдзельнікам праекту Green Schools, а экстраная медычная дапамога і рэспіратары былі выдаткаваныя ў рамках праектаў памежнай супрацы. У межах супрацы з Чырвоным Крыжам ЕС сумесна з ПРААН ахвяраваў 1100 літраў сродкаў дэзінфекцыі валанцёрам, якія даглядаюць за найбольш уразлівымі групамі насельніцтва. Беларусь таксама, несумненна, атрымае выгоды ад лічбавай мадэрнізацыі Ляхавіцкай раённай лякарні, якая была праведзеная за кошт сродкаў ЕС у 2018 годзе.

У рамках пакета Team Europe Беларусь таксама атрымае ад рэгіянальнай праграмы 30 млн еўра на медыцынскія прыборы і расходныя матэрыялы, а таксама ад праграмы салідарнасці Усходняга партнёрства 10 млн еўра для дапамогі найбольш пацярпелым слаям насельніцтва. Яшчэ 11,3 млн еўра вылучаныя ў выглядзе невялікіх грантаў арганізацыям грамадзянскай супольнасці.

Існуюць таксама дадатковыя меры па змякчэнні сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі, у тым ліку рэгіянальная праграма падтрымкі (120 млн еўра) для забеспячэння ліквіднасці малога і сярэдняга бізнесу пасля пандэміі, паскарэння асваення існуючых крэдытных ліній і грантаў для бізнесу (200 млн еўра), а таксама 500 млн еўра, даступных нашым суседзям, дзякуючы мабілізацыі асноўнага інструмента па зніжэнні рызыкаў Еўрапейскага фонду ўстойлівага развіцця.

Гэтая падтрымка ажыццяўляецца разам з партнёрамі, уключна з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, а таксама з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі і фінансавымі ўстановамі краінаў-членаў ЕС.

ЕС гатовы і надалей дапамагаць беларускім уладам у барацьбе з пандэміяй і яе наступствамі і падтрымліваць іх у рэалізацыі мераў, прапанаваных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Мы заклікаем беларускі ўрад дзейнічаць адказна, а таксама забяспечыць захаванне асноўных правоў чалавека. У той жа час, калі мы сутыкаемся з агульным выклікам у выглядзе гэтай жорсткай пандэміі, мы заклікаем беларускі ўрад шанаваць прынесеныя ахвяры, а таксама мужнасць і рашучасць, праяўленыя беларускім народам, далучыўшыся да нас у павазе да асноўных правоў чалавека і годнасці кожнай асобы.

Пандэмія зробіць свет больш складаным і раздробленым, але неабходнасць адстойваць фундаментальныя каштоўнасці і годнасць кожнага чалавека будзе яшчэ больш актуальнай.

У гэтым кантэксце, хоць мы прызнаем, што, згодна з беларускай Канстытуцыяй, прэзідэнцкія выбары павінны быць праведзены да 30 жніўня, мы настойліва заклікаем беларускі ўрад забяспечыць свабоднае, справядлівае і бяспечнае правядзенне кампаніі ў перыяд да галасавання (уключна з забеспячэннем таго, каб кандыдаты мелі дастатковы час на збор подпісаў і ён быў арганізаваны бяспечна) і ў дзень выбараў (у адпаведнасці са стандартамі АБСЕ і рэкамендацыямі экспертаў у галіне аховы здароўя).

Нягледзячы на ўспышку COVID-19 на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС, працягваецца загрузка ядзернага паліва для першага рэактара, дастаўленага 6 траўня. Беларускія ўлады стала ігнаруюць засцярогі, выказаныя беларускай грамадзянскай і міжнароднай супольнасцю па бяспецы БелАЭС, і не дэманструюць намераў выконваць рэкамендацыі ЕС па правядзенні стрэс-тэстаў.

Дазвольце нам яшчэ раз падкрэсліць захапленне адвагай і рашучасцю, паказанымі вамі ў гэты цяжкі час, і падкрэслім нашу сталую салідарнасць.

Падпісалі еўрадэпутаты, прастаўнікі фракцыі Еўрапейскай народнай партыі:

Андрус Кубілюс (Еўрапейская народная партыя, Літва)

Мірыям Лексман (Еўрапейская народная партыя, Славакія)

Сандра Калніетж (Еўрапейская народная партыя, Латвія)

Хайдзі Хаўтала (Зялёныя/Еўрапейскі вольны альянс, Фінляндыя)

Томаш Франкоўскі (Еўрапейская народная партыя, Польшча)

Пятрас Аўштравічус (Адновім Еўропу, Літва)

Іван Штэфанец (Еўрапейская народная партыя, Славакія)

Сяргей Лагадзінскі (Зялёныя/Еўрапейскі вольны альянс, Германія)

Зігфрыд Мурэшан (Еўрапейская народная партыя, Румынія)

Райнгард Бютыкофэр (Зялёныя/Еўрапейскі вольны альянс, Германія)

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1132 01.06.2020 06:45 @ Александр Процко.

    Думаю,что этот режим большую часть этой помощи проест на свое существование, а на здравоохранение останется что-нибудь символическое. Просто уверен.

Коронавирус

Последние новости