«Акрамя таго, што ў Бярозаўцы ўжо працуе цэх шклаваты, які стварае пэўныя экалагічныя праблемы, пад час апошняга візіту Лукашэнка даў загад будаваць яшчэ адзін цэх. Гэтая акцыя, скіраваная супраць гэтай шкоднай вытворчасці», — распавёў Ашурак.
Пікет трываў пад прахадной каля 15 хвілінаў. Да заводу была выкліканая міліцыя, якая тым не менш не перашкаджала правядзенню акцыі, а таксама не забірала на працягу 40 хвілінаў плакат, які быў пакінуты каля заводу. Мінакі выказывалі словы падтрымкі, шэраг машынаў сігналілі.
Вітольд Ашурак ацаніў акцыю як паспяховую. «Людзі, якія сустракаліся шчыра падтрымлівалі», — адзначыў актывіст Руху «За Свабоду», дадаўшы, што ў далейшым разлічвае на яшчэ больш шырокі рэзананс.
Гэтай акцыяй, падкрэсліў палітык, мы падводзім рысу пад нашымі ілюзіямі: «сёння бессэнсоўна накіроўваць лісты, апеляваць да вышэйшых інстанцыяў і да Лукашэнкі, бо ён сам і загадаў пабудаваць гэты цэх».
«Спадзявацца акрамя нас саміх няма на каго, абараніць сябе можам мы толькі самі. Таму гэтая акцыя — заклік да пратэсту, узор цывілізаванага пратэсту. Гэта толькі пачатак, у нашым арсенале шмат варыянтаў пратэсту, які мы выкарыстаем напоўніцу», — паабяцаў Ашурак.
Абласны каардынатар падкрэсліў, што шклавата — гэта сапраўдны Чарнобыль для Бярозаўкі.