Новости Новости Беларуси

Активисты движения «За свободу» раздали в Гомеле 200 масок

Активисты движения «За свободу» раздали в Гомеле 200 масок

3075 просмотров Гомель
Профилактикой коронавируса занимаются в последнее время и члены политических организаций. Активисты движения «За свободу» раздавали возле нового универмага памятку с советами как себя вести во время эпидемии и одноразовые маски.

Перад акцыяй актывісты апранулі маскі, гумовыя пальчаткі, апрацавалі іх антысептыкам.

«Ёсць людзі, якія змушаны выходзіць на вуліцу, у тым ліку і людзі з групаў рызыкі: сталыя асобы, студэнты. – каментуе акцыю Вольга Быкоўская. – Не ўсе ведаюць як засцерагчыся ад вірусу, не ўсе носяць маскі. Зараз большая ўвага да лекараў, але мы лічым, што трэба і грамадзянам дапамагаць. Гэтай акцыяй мы таксама хочам прыцягнуць увагу людзей да неабходнасці насіць маскі ў грамадскіх месцах, асабліва ў памяшканнях».

Грошы на маскі і памяткі актывісты збіраюць на краўндфандынгавай пляцоўцы «Моламола». Падобныя акцыі адбыліся ўжо ў Менску і Магілёве.

Падтрымаць можна тут

Большасць гамельчукоў станоўча рэагавала на раздачу і падзялялі думку пра неабходнасць нашэння масак каб засцерагчыся ад вірусу:

- «Я працую ўвесь час на вуліцы без маскі, але калі саджуся ў грамадскі транспарт абавязкова апранаю. Ёсць страх канешне, калі ўжо лекары хварэюць, дык мы простыя смяротныя і напагатоў можам заразіцца».

- «Маскі заўжды нашу, марлевыя. Потым мыю іх і прасую».

- «Маскі нашу толькі ў аўтобусе. Па тэлевізару кажуць, што ў нас усё добра, але я не адкрыю сакрэту, калі скажу, што тэлевізару ніхто не верыць. Кажуць, што лічбы тых хто захварэў хаваюць, заніжаюць. Крыху мне трывожна, бо маю хранічныя хваробы, знаходжуся ў групе рызыцы».

- «Маскі нашу аднаразовыя, маю яшчэ даўнія запасы. Інфармацыю пра каронавірус бяру з інтэрнэта. Лічу, што медыкі не абароненыя, бо маю знаёмых медыкаў у Гомлі. Лекары і медсёстры хварэюць, часта яны заражаюцца і разносяць інфекцыю па палатах».

- «Бытуе шмат думак, але мае знаёмыя лекары кажуць, што трэба насіць маскі, бо яны змяншаюць рызыку заражэння. Інфармацыі шмат, але я больш прыслухоўваюся да меркавання маіх сяброў лекараў. Я не панікую з – за віруса, але меры перасцярогі трэба прымаць. Сітуацыя сур’ёзная».

Але не ўсе падзяляюць думку пра неабходнасць нашэння масак і небяспечнасць сітуацыі. Пенсіянерка Алена, кажа, што насіць маску, асабліва на вуліцы ў сонечнае надвор’е кепска для здароўя.

«У памяшканні таксама не варта насіць маскі, трэба толькі захоўваць дыстанцыю. У нас у Беларусі шмат хворых на сухоты, якія страшней за кавід – 19, але ж мы не носім маскі. Я лічу і ў гэтым згодна з Лукашэнка, што мы маем пандэмію псіхозу зараз. Я прынцыпова не нашу маску. Шмат людзей не задумваюцца адкуль узяўся каронавірус, ім прасцей начапіць маску і ні пра што не думаць. Калі прааналізаваць каго больш паразіў вірус – гэта развітыя краіны. САЗ, які фінансуецца ў тым ліку і бізнесам зацікаўлены ў гэтай пандэміі, бо ствараецца нейкі іншы выгляд сусветнага ўраду. Ствараецца новая эканамічная мадэль».

Маскі і памяткі хутка разыходзяцца, аднаразовыя маскі і пальчаткі адпраўляюцца ў сметніцу. У планах руху «За свабоду» працягваць збор сродкаў для вырабу інфармацыйных матэрыялаў і сродкаў індывідуальнай абароны.

Аўтар Ларыса Шчыракова

Источник: gomelspring.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Коронавирус

Последние новости