Новости Новости Беларуси

Городок: В аптеках нет масок, но об этом нельзя сообщать

Городок: В аптеках нет масок, но об этом нельзя сообщать

1954 просмотра Городок
Городок — районный центр всего в 30 километрах от Витебска, где зарегистрированы первые случаи смерти пациентов с коронавирусом в Беларуси. Местные жители обеспокоены: многие из них ездят в Витебск на работу, а средств индивидуальной защиты в районе отсутствуют со 2 апреля.

Рэдактар незалежнага сайта haradok.info, сябра Руху "За Свабоду" Леанід Гаравы апісаў сваю гісторыю пошуку медычных масак. Ні ў дзяржаўных, ні ў прыватных аптэках іх даўно няма, але “прыватнікі” хаця б размясцілі пра гэта аб’яву для наведнікаў.

У дзяржаўнай аптэцы катэгарычна адмовіліся прызнаць відавочны факт, кажа Леанід Гаравы:

– Я накіраваўся да загадчыцы, каб даведацца, ці можна на дзвярах размясціць аб’яву, што масак няма. Яна патэлефанавала свайму кіраўніку, і той сказаў, што такую аб’яву размяшчаць нельга. Элементарнае права спажыўцоў атрымліваць інфармацыю груба парушаецца!

Дзяржаўная аптэка месціцца на другім паверсе, сталым людзям нялёгка туды падымацца, а само памяшканне невялікае, і ў ім збіраецца шмат людзей, якія ў выніку не могуць набыць неабходнае, падкрэслівае гарадоцкі актывіст.

Пра праблему адсутнасці масак, антысэптычных сродкаў і беларускага парацэтамолу ён вырашыў распавесці ў суполцы “Врачи Беларуси. Каронавирус не пройдет!” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

На ягоную думку, у гэтай суполцы размяшчаюцца матэрыялы, якія прыхарошваюць сітуацыю з распаўсюдам каронавіруса, і Леанід Гаравы меркаваў, што крытычны допіс палепшыць сітуацыю з забеспячэннем сродкамі індывідуальнай абароны ў Гарадку.

Але мадэратары не толькі не апублікавалі заўвагі актывіста, але й занеслі яго самога у “чорны спіс”.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Коронавирус

Последние новости