У гэтым годзе на конкурс паступілі 25 прапановаў, з якіх у шорт-ліст трапілі сем.
Андрусь Архіпенка (кампанія па ўшанаванню памяці пісьменніка Алеся Адамовіча, усталяванне помніка ў вёсцы Глуша, Бабруйскага раёна, Магілёўскай вобласці)
Зміцер Шыманскі (кампанія па беларусізацыі новага аўтавакзала ў Брэсце)
Эдзіта Бранцэвіч (апекаванне над беларускамоўнай групай у садку Смаргоні, Гродзенскай вобласці)
Юрый Нагорны (усталяванне новага памятнага знаку на месцы апошняга бою каліноўцаў у вёсцы Пагосцішча Лёзнінскага раёну)
Ларыса Шчыракова (арганізацыя грамадскай кампаніі «Забітыя і забытыя» па ўшанаванні месцаў масавых расстрэлаў пад Гомелем у
Віктар Клімус (стварэнне мультымедыйнага дадатку, дзякуючы якому можна пабачыць страчаныя будынкі старога Брэста)
Хрыстафор Жаляпаў (правядзенне ў Віцебску канферэнцыі «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць»)
«Уручэнне прэміі імя Віктара Сырыцы — ініцыятыва Руху „За Свабоду“, якая накіраваная на падтрымку працы ў культурніцкай галіне. Мы лічым, што гэта важна для нацыянальнага адраджэння і захавання незалежнасці Беларусі», — пракаментаваў этап уручэння прэміі намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.
Ён лічыць, што ў гэтым годзе вельмі цікавыя і карысныя ініцыятывы патрапілі ў шорт-ліст.
Прыемна, што сярод удзельнікаў адбору ёсць ініцыятывы практычна з усіх куткоў Беларусі, у тым ліку тыя, якія раней не былі адзначаныя на нацыянальным узроўні, адзначыла каардынатар прэміі імя Віктара Сырыцы, сябра Рады Руху Вольга Быкоўская.
«У гэтым годзе ў нас атрымалася знайсці больш цікавых рэгіянальных падзеяў, і гэта натхняе на далейшую працу. Жыццё ў беларускіх рэгіёнах насамрэч ёсць, не на ўсё звяртаюць увагу ў Мінску. Людзі ўкладаюць сілы ў сваю малую радзіму, каб не загінула гістарычная памяць ці культурная адметнасць», — дадала Быкоўская.
У гэтым годзе арганізацыя зноў запускае не толькі галасаванне сярод сябраў Рады, але і т.зв. грамадскае, у якім можа прыняць удзел любы ахвотны. Гэтае галасаванне будзе мець кансультацыйны характар.
Усе ахвотныя могуць аддаць свае галасы за лепшую ініцыятыву, запоўніўшы форму:
Галасаванне працягнецца да 20 лютага.