«Рух “За Свабоду” арганізуе выправы ў Катынь кожны год. І беларусы, якія прыязджаюць, знаходзяць у спісах растраляных жаўнераў прозвішчы жыхароў беларускіх мястэчак. Таму ў нас таксама ёсць адказнасць за гэтае месца», - адзначыла адна з арганізатараў паездкі, сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская.
«Мы наведалі Катынь, дзе растраляныя тысячы польскіх афіцэраў, якія не здрадзілі сваёй прысязе і за гэта фактычна і растраляныя», - адзначыў удзельнік паездкі, сябра Рады Руху «За Свабоду» Арцём Лява.
Упершыню трапіў у Катынь шклоўскі каардынатар Руху Зміцер Антончык. Ён адзначыў, што мемарыял яго ўразіў. «Менавіта тут можна адчуць трагедыю, якая склалася для беларускага народа пад час сталінскіх рэпрэсіяў», - падкрэсліў актывіст арганізацыі.
«Традыцыі наведвання месцаў пахавання бязвінна забітых пад Смаленскам, ўжо больш за дзесяць гадоў. Але, нажаль, мы кожны раз не можам з упэўненасцю сказаць, што тыя жахлівыя падзеі назаўсёды застануцца выключна напамінам гісторыі і ніколі не паўторацца зноў», - пракаментаваў старшыня Руху Юрый Губарэвіч.
Відэа і фота Арцёма Лявы