У горад на Дняпры прыехала прадстаўнічая дэлегацыя: празаік, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, першы намеснік старшыні СБП, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Алесь Пашкевіч, намеснік старшыні СБП, паэт Усевалад Сцебурака, літаратуразнаўца, прэс-сакратар СБП Ціхан Чарнякевіч.
На сустрэчу ў гатэлі «Орша» сабралося каля трох дзясяткаў гледачоў, прычым многія з іх ехалі здалёк — цэлая дэлегацыя са Шклова на чале з магілёўскім абласным каардынатарам Пётрам Мігурскім прыбыла на запрашэнне аршанскага прадстаўніка ТБМ і Руха «За Свабоду» Юрыя Нагорнага.
Госці распавялі пра новы, юбілейны