«У лютым 2011 годзе я падаў у Слуцкі райвыканкам заяўку на правядзенне пікету, мэтай каторага было выказванне падтрымкі палітычным зняволеным у Беларусі (рэха падзеяў снежня
У судзе, дзе актывіст Руху абскардзіў гэтую забарону, прадстаўнік райвыканкаму нават падкрэсліў, што пікет не дазволілі, каб абараніць арганізатара ад магчымых наступстваў (пераходу акцыі ў масавыя беспарадкі) і сваё права на мірныя сходы ён рэалізаваў ужо тым, што падаў заяўку.
Пасля Амяльковіч абскардзіў гэтае рашэнне ў розных інстанцыях у Беларусі і ў выніку звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН. За гэты час зварот паспеў адзін раз згубіцца ў Жэневе, давялося даслаць ягоную электронную копію, а потым была доўгая перапіска. Некалькі разоў прадстаўнікі КПЧ звярталіся да беларускай дзяржавы, каб атрымаць на справу каментар, але афіцыйны Мінск лісты праігнараваў.
«Маю скаргу прызналі абгрунтаванай, а дзяржаву Рэспубліку Беларусь (дэ-факта — Слуцкі раённы выканаўчы камітэт) парушальнікам п.2 арт.19 і арт.21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах чалавека. Гэты першы падобны выпадак для нашага рэгіёну — Слуцку, Салігорску», — адзначыў абласны каардынатар Руху.
Амяльковіч дадаў, што яму прыемна, што справа дайшла да лагічнага завяршэння. «Я цешуся тым, што гэта ў нейкай ступені гістарычны факт: у дакументах застануцца прозвішчы слуцкіх чыноўнікаў, якія прынялі рашэнне пра забарону і давалі неабгрунтаваныя адказы. Спадзяюся, прыйдзе час, калі сітуацыя ў краіне зменіцца і ўсе гэтыя будуць людзі будуць вымушаныя адказваць за свае ўчынкі», — заключыў абласны каардынатар Руху.