Адным з пытанняў, якія разглядзелі сябры Рады, быў фармат правядзення Дня Волі 2019.
Бачанне Руху «За Свабоду» наступнае:
— мерапрыемства мусіць мець адкрыты, вулічны фармат;
— галоўная тэма — Незалежнасць Беларусі;
— канцэрты, выставы, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы ў памяшканнях — гэта цудоўнае дапаўненне, але толькі акцыі на адкрытых пляцоўках могуць мабілізаваць вялікую колькасць людзей;
— сапраўднае свята можа атрымацца толькі тады, калі падрыхтоўка будзе ажыцяўляцца супольна ўсімі зацікаўленымі бакамі і па адным сцэнарыі.
Акрамя таго Рада прыняла ў шэраг арганізацыі 18 новых сябраў. Былі пераабраныя адказныя за вядзенне ўліку сябраў арганізацыі і адказны за падрыхтоўку прэміі Сырыцы. Свае паўнамоцтвы пацвердзілі Віталь Амяльковіч і Вольга Быкоўская адпаведна.
Гадавыя справаздачы перад Радай прадставілі каардынатар Руху ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч, у Мінскай — Віталь Амяльковіч і ў Мінску — Віктар Янчурэвіч. Таксама зацверджаны план працы арганізацыі на 2019 год. У 2019 годзе арганізацыя плануе правесці з’езд Моладзі Руху, шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, удзельнічаць у праймерыз і іншых кааліцыйных мерапрыемствах.