23 сакавіка падчас расклейкі плакатаў з заклікам святкаваць
«Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта па выніках праверкі па вашай скарзе ад 9 красавіка на дзеянні супрацоўнікаў Слуцкага РАУС адмоўлена праз адсутнасць складу злачынства», — сказана ў адказе Амяльковічу старэйшага следчага А. Германовіча.
Гэтае рашэнне можа быць абскарджанае кіраўніку СК, пракурору ці ў судзе.
У матэрыялах праверкі, прыкладзеных да адказу падрабязна разбіраюцца падзеі
«Я лічу дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія мяне пераследвалі і затрымлівалі 25 сакавіка, палітычна матываванымі і абсалютна незаконнымі. А заяву Шклярэўскага пра выпадковыя сустрэчы — фактычным пацверджаннем гэтага пераследу», — пракаментаваў адказ сайту mff.by Віталь Амяльковіч.
Абласны каардынатар Руху плануе пракансультавацца з юрыстамі і правабаронцамі пра свае далейшыя дзеянні, каб прыцягнуць міліцыянтаў да адказнасці.