Хрыстафор Жаляпаў: #БНР100 — гэта вяртаньне да вытокаў
Сябра рады Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў гаворыць, што 25 сакавіка ўсё будзе, як звычайна: «Тыя, хто за вольную Беларусь, будзем зьбірацца, як штогод, і будзем сьвяткаваць...»
— Для Беларусі гэта вяртаньне да сваіх старажытных вытокаў, якія сілкуюць нашу веру ў незалежную і самастойную Беларусь. І якія дадуць беларускаму народу сілы будаваць сваё жыцьцё і ісьці да свайго шчасьця ўласным шляхам, без «указілавак» і чыёйсьці «дапамогі».
Хрыстафор Жаляпаў. Фота svaboda.org
А асабіста для мяне — гэта адчуваньне, што я грамадзянін вольнай краіны, якую я вельмі люблю і паважаю. І сьвята #БНР100 будзе вялікай і добрай нагодай пажадаць свайму народу шчасьця.
Ян Дзяржаўцаў: Ідэалы БНР — наш шлях да будучыні
Кіраўнік грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» і сябра партыі КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў прызнаўся, што на Дзень Волі наведае імшу ў касьцёле і адсьвяткуе #БНР100 зь сябрамі ў Віцебску.
— Для мяне гэта вельмі значная падзея. Бо ўжо ў
Ян Дзяржаўцаў падчас асьвячэньня крыжоў у Хайсах
Нас пазбавілі будучыні. Але, каб здабыць яе нанава, нам трэба зараз прытрымлівацца ідэалаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта галоўнае. І гэта наш шлях.
...А тое, што пра БНР кажа цяпер чалавек, які называе сябе прэзыдэнтам, гэта проста ганьба.
Вадзім Кузьмін: Трэба моцна сьвяткаваць, бо да 150-годзьдзя можам не дацягнуць...
Камуніст, былы вайсковец і чарнобыльскі ліквідатар, сябра партыі «Справядлівы сьвет» Вадзім Кузьмінлічыць, што векавы юбілей БНР — ненадуманае і вартае пашаны сьвята.
Вадзім Кузьмін
— Калі ў гісторыі быў такі дзень, — тым больш 100 гадоў таму! — яго трэба сьвяткаваць. Але ня так, як было летась, калі наша дзяржава на 100 год Кастрычніцкай рэвалюцыі забараніла нам мітынг і дазволіла толькі кветкі ўскласьці. Лухта нейкая!
Дзень стварэньня БНР таксама ніхто ня можа выкрасьліць зь гісторыі. Адбылася Народная рэспубліка ці не адбылася — людзі пра гэта памятаюць і сьвяткуюць ва ўсім сьвеце. Гэта не надуманае сьвята, як некаторыя ў нашым календары. І хтосьці лічыць, што гэта было пачаткам беларускай дзяржаўнасьці. Вялікае сьвята,
Трэба моцна сьвяткаваць, бо да
Антаніна Піванос: Дык а чым сьвяткаваць? Мо 100-грамоўкай?..
Віцебская актывістка
Антаніна Піванос (справа), 2008 год. Фота svaboda.org
— Мяне, як украінку, гэта ня так шчыльна закранае. Але для краіны, у якой я столькі шмат пражыла, гэта вельмі значная падзея, канечне. Каб было якое мерапрыемства, я б падтрымала. Але ня ведаю, ці буду ў добрым стане, бо пачуваюся апошнім часам ня вельмі добра. Наогул жа, перажываю за ўсё гэта. І станоўча стаўлюся да таго, што ў рэшце рэшт беларусы атрымалі дазвол адзначыць гэтую дату на шырокім узроўні ў Менску.
Уладзімер Папковіч: На віншаваньні з нагоды народзінаў адказваю: «Жыве Беларусь!»
Для беларускага паэта і перакладчыка Уладзімера Папковіча 25 сакавіка — асаблівая дата. Бо нарадзіўся ў Дзень Волі. Што сьвяткуе найперш? Гаворыць, што сьвяты гэтыя вельмі гарманічна спалучаюцца ў ягоным жыцьці. Таму ніякіх пакутаў выбару папросту не адчувае. Наадварот.
Уладзімер Папковіч падчас імпрэзы ў «Эўрапейскім клюбе»
— Мне неяк пашанцавала, што я нарадзіўся якраз у гэты дзень. І ніколі не забываюся пра гэта. І таму, калі працаваў ва ўнівэрсытэце і прыходзіў у групу, дзе студэнткі мяне пачыналі віншаваць з днём народзінаў, я заўсёды адказваў: «Жыве Беларусь!» А яны адразу ўсьміхаліся і прыпаміналі, што сёньня ж Дзень волі. Такім чынам нагадваў ім пра БНР.
Як адзначу? Супольна зь сябрамі. Ну што там мой дзень нараджэньня?.. І, акрамя таго, у мяне ў запасе ўжо ёсьць верш, напісаны на гэты дзень і з гэтай нагоды. Я яго апублікую.
Лічу, што такія гістарычныя і значныя даты трэба шанаваць і цаніць. Таму тое, што чую перад такім сьвятам па тэлевізары... гэта ня вельмі прыстойна. Вы разумееце, пра што я.
Тацяна Севярынец: #БНР100 — гэта ня толькі мінулае, гэта — нашая мара!
Каардынатарка аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ў Віцебску і вобласьці Тацяна Севярынец зьбіраецца ў гэты дзень пайсьці ў храм. Але прызнаецца, што, нягледзячы на тое, што сама праваслаўная, пойдзе на імшу ў каталіцкі касьцёл, дзе 25 сакавіка будуць маліцца ў асаблівай інтэнцыі — за Айчыну.
Тацяна Севярынец
— Што для мяне азначае
Што адбылося 100 гадоў таму? Гэта была спроба стварыць незалежную краіну пасьля многіх гадоў акупацыі рознага кшталту і з усіх бакоў. Але для мяне, як і для кожнага беларуса, гэта ня толькі мінулае, а яшчэ і сьветлая мара, да якой мусім імкнуцца. І ведаеце, усё, што ёсьць у маім жыцьці і да чаго я датычная — былі і ёсьць крокамі да гэтай мары...
Алена Сьцяпанава: #БНР100 — гэта падстава для нацыянальнага сьвята і гонару
Незалежная журналістка і старшыня абласной арганізацыі БАЖ Алена Сьцяпанава гаворыць, што часьцей за ўсё адзначае гэтае сьвята на працы. «Таму што назіраю, хто як адзначае» (сьмяецца — ВВ). А потым — сьвяточны вечар у сямейным коле. Так, напэўна, будзе і сёлета«, — кажа.
Алена Сьцяпанава. Фота facebook.com
— Асабіста для мяне гэта важная дата. Тая дата, на падставе якой можна ствараць нацыянальнае сьвята, бо якраз яго і не хапае Беларусі. У нас амаль кожныя выходныя — дзень электрыка, дзень сантэхніка, дзень каго хочаш, але...
На мой погляд, краіне не хапае нацыянальна акрэсьленых дат. Дзень вызваленьня Беларусі — добра, і ў яго ёсьць свае прыхільнікі, але павінны быць і гістарычныя даты, якія будуць нагодай для сьвята. І калі гэтае сьвята нацыянальна арыентаванае — то з гэтага будзе двайная карысьць. Людзям трэба, каб было чым ганарыцца. І падзея, што адбылася 25 сакавіка 1918 года, дае падставу для нацыянальнага гонару.
Барыс Хамайда: Гэта нашае найвялікшае сьвята!
Легендарны віцебскі дысыдэнт і «фарпост свабоды» Барыс Хамайда абяцае, як і заўсёды (як і штодзень!), выйсьці напярэдадні
— Ведаеце, гэта ж, я лічу, найвялікшае сьвята для кожнага грамадзяніна Беларусі і для ўсёй Беларусі. Бо бяз БНР не было б зараз і РБ.
Барыс Хамайда каля сіняга дому ў Віцебску 23 сакавіка. Фота svaboda.org
Для мяне асабіста гэта таксама найважнейшае сьвята. Адзначаць буду ў Віцебску. А
Апытваў Зьміцер Міраш