Позна ўвечары 23 сакавіка падчас расклейкі плакатаў з заклікам святкаваць
25 сакавіка ад раніцы за Амяльковічам вялося назіранне супрацоўнікамі міліцыі, пасля з’яўлення ў РАУС іх з Пятром Матанскім пратрымалі ў будынку некалькі гадзінаў пасля чаго першы раз вызвалілі.
«25 сакавіка 2018 г. каля 14:05 недалёка ад крамы „СтройИнструмент“ па вуліцы
Па ягоных словах, пасля гэтага на іншай машыне яго даставілі ў міліцыю, дзе таксама не змаглі ўцямна патлумачыць прычыну затрымання: супрацоўнік міліцыі Аляксандр Шышко спаслаўся на тое, што «дадзеныя трэба праверыць у нейкай кампутарнай базе, якая ў дадзены час раптам чамусьці не працавала», пры гэтым з сабой у абласного каардынатара Руху «За Свабоду» меўся пашпарт, што дазваляла аператыўна ўсталяваць ягоную асобу.
«Каля 17:50
Актывіст падкрэсліў, што супрацоўнік Слуцкага РАУС Дзмітрый Шклярэўскі ў кампаніі невядомай асобы (пэўна, таксама супрацоўніка Слуцкага РАУС) на працягу ўсяго дня «нахабна і бессаромна сачыў за мной, перасоўваючыся па тэрыторыі ўсяго горада Слуцка (як да майго затрымання ў 14:05, так і пасля майго вызвалення а 17:50, аж да 21:
Мінскі абласны каардынатар Руху патрабуе даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў Слуцкага РАУС, у прыватнасці, неадэкватнаму пераследу і неабгрунтаванаму затрыманню.