«Галоўная мэта пікета — данесці да людзей інфармацыю пра тое, чаму важная Беларуская народная рэспубліка. Бо як вядома, у нас пра БНР ведае 5% людзей, а яшчэ 95% — не», — сказаў сайту Pyx.by Сілкоў.
Па ягоных словах, заяўнікаў акцыі двое — ён і Алег Аксёнаў як прадстаўнік БХД.
«Сёння быў апошні дзень на падачу заяўкі — далей выходныя. Па законе адказ улады павінны даць не пазней, чым за 5 дзён да мерапрыемства, таму чакаем яго да 20 сакавіка», — патлумачыў Сілкоў.
Абласны каардынатар Руху падкрэсліў, што пікетам актыўнасці да свята