«Мне далі другое месца. Прычым, што самае дзіўнае на ўсіх трох участках — двое з іх новыя, а адзін, дзе я жыву, ад якога быў дэпутатам, 7,5 гадоў, тут людзі ходзяць звяртаюцца да мяне як дэпутата, бо яны прагаласавалі і не ведаюць, што „абралі“ іншага. Дык вось на гэтым участку з 1245 выбарцаў — 92 за мяне, а за кіраўніка аддзела райвынкама — 1053. Гэта проста здзек», — распавёў Аляксей Гаўруцікаў.
Па ягоных словах, на выбарах яму стабільна «малююць» 7,4%.
Пад час кампаніі сябра Руху «За Свабоду» звяртаўся са скаргай у Цэнтрвыбаркам з просьбай патлумачыць, як у праўладных кандыдатаў атрымалася размясціць артыкулы ў газеце «Віцьбічы» і не перавысіць суму выбарчага фонда. Як аказалася, газета прадставіла ім месца для публікацыі са значнай зніжкай. «Маю скаргу задаволілі, абавязалі вярнуць грошы, а „Віцьбічы“ прадставілі зніжку», — адзначыў палітыкі.
«Будзем працаваць далей, нас чакаюць парламенцкая, прэзідэнцкая кампаніі. На парламенцкай кампаніі буду працягваць прасоўваць свае ідэі. Частка з іх, дзякуючы кампаніям, ужо трапіла ў заканадаўства», — заключыў Аляксей Гаўруцікаў.