Сябра Руху «За Свабоду» з Брэста Сяргей Вакуленка паскардзіўся ў абласную выбарчую камісію на дзеянні акруговай, бо не змог зарэгістравацца праз адсутнасць журналу ўліку.
«У выніку я звярнуўся ў абласную камісію на дзеянні акруговай, бо не змог зарэгістраваць ініцыятыўную групу», - патлумачыў сітуацыю актывіст Руху.
Па ягоных словах, праз нейкі час яму патэлефанавалі з акруговай камісіі, старшыня якой патлумачыла, што выйшла непаразуменне.
Аднак, затрымка з рэгістрацыяй па выніку склала некалькі гадзінаў.
Сяргей Вакуленка вылучаецца ад Руху «За Свабоду» па Партызанскай акрузе ў Брэсце.