
«Акадэмічная акруга мае поўны набор праблемаў, характэрных для вялікага горада. Перад усім, асноўная адметнасць месцазнаходжання — самы цэнтр Мінску, уздоўж лініі метро, зямельныя ўчасткі прывабліваюць бізнесоўцаў», — адзначыў Губарэвіч.
Па ягоных словах, раён і так шчыльна забудаваны, таму ў планах гарадскіх уладаў з’явіліся пускаць «інвестараў» на тэрыторыі двароў. «Мы займаемся такой праблемай двароў на вуліцы Талбухіна апошнія некалькі тыдняў. Жыхары там самаарганізаваліся, але ім трэба сур’ёзная дапамога, перад усім у юрыдычным плане, а таксама па зборы подпісаў і асвятленню праблемы ў СМІ», — патлумачыў старшыня Руху.
Улада, пры гэтым, правяла грамадскія слуханні, але парушэннямі. «Таму мы просім ануляваць вынікі і правесці іх паўторна», — дадаў лідар арганізацыі.
Ініцыятары збора подпісаў лічаць, што будаўніцтва таксама нанясе сур’ёзны ўрон экалогіі мікрараёна: з’явіцца паркоўка на 150 аўтамабілей. Да таго, могуць сур’ёзна пацярпець жылыя будынкі — якія і так знаходзяцца ў аварыйным стане — бо прадугледжанае выкарыстанне цяжкой будаўнічай тэхнікі.
«Праблема знаходзіцца пад маёй увагай не толькі пад час выбараў, але да моманту яе вырашэння. Калі ўлады не прыслухаюцца да меркавання жыхароў, я планую арганізаваць і публічныя масавыя акцыі ў межах перадвыбарчых пікетаў», — заключыў Юрый Губарэвіч.