«Я хадзіў па раёне, размаўляў з мясцовымі жыхарамі, збіраў іх меркаванні, якія праблемы раёну патрабуюць неадкладнай рэакцыі. Па выніках гэтых абмеркаванняў 10 лістапада я звярнуўся да ўладаў», — распавёў актывіст Руху «За Свабоду».
Па ягоных словах, ён наведаў Віцебскае гарадское ЖКГ і Рэмонтна-будаўнічае ўпраўленне.
«У ЖКГ мы абмеркавалі прапановы жыхароў раёну па асвятленню, асфальтаванню, а таксама і добраўпарадкаванню прыдамавых тэрыторый», — адзначыў Уладзімір Сіманковіч.
У упраўленні, дадаў ён, яны паразмаўлялі пра перспектывы і магчымасці вырашэння праблемаў у межах сродкаў і кампетэнцыі камунальшчыкаў.