«Мы далі ацэнку сітуацыі ў рэгіёне, а таксама абмеркавалі стан у Беларусі з выбарамі. Я адзначыў, што ад выбараў у нашай краіне застаўся толькі працэс, але менавіта ўдзел у т.зв. выбарах выкарыстоўваецца апазіцыяй для легальнай магчымасці данесці свае прапановы да грамадства адкрыта і свабодна, выказаў спадзяванне, што ў 2020 годзе ад правых сілаў будзе адзіны кандыдат», — распавёў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.
У сустрэчы ўдзельнічалі пяць рэгіянальных актывістаў — па аднаму ад Партый БХД і АГП, двое ад Руху і прадстаўнік праваабаронцаў. Размаўлялі трохі больш за паўтары гадзіны.
Па словах абласнога каардынатара Руху, удзельнікі паднялі пытанне «справы патрыётаў», а таксама справы прафсаюза РЭП. «Нас рэжым разглядае як закладнікаў, каб выбіваць для сябе новыя прэферэнцыі», — падкрэсліў Амяльковіч.
Запыталіся актывісты Руху ў амбасадара і пра развіццё адносінаў Беларусі з ЕС пасля выбараў у Нямеччыне.
«Дзідз’е сказаў, што ёсць два шляхі, санкцыя небяспечныя і трэба дамаўляцца з рэжымам, што яны спрабуюць рабіць крок за крокам. З ягоных словаў я зразумеў, што яны спрабуюць яго „перавыхаваць“», — дадаў Віталь Амяльковіч.
«Амбасадар даволі добра інфармаваны. І нават быў у 2006 у Беларусі назіральнікам ад АБСЕ», — распавёў сайту Pyx.by Павал Батуеў.
Ён адзначыў, што «пасля гэтай сустрэчы дэмакратычная супольнасць зразумела, што яна не адна і гэтая сустрэча — як знак невербальнай падтрымкі». «Сам амбасадар збольшага слухаў, чым казаў сам», — дадаў Батуеў.
Абодва актывісты Руху назвалі дыпламата цікавым і абазнаным суразмоўцам.