Маршрут велапрабегу пралягае па Мінскай вобласці, ён пройдзе
«Летам усе дастаюць ровары, а па горадзе катацца не вельмі цікава. Таму і ўзнікла ідэя велапрабега. Я намагаўся зрабіць маршрут, каб ён праходзіў праз лясы, міма азёраў і сёлаў, без буйных дарог, каб было свежае паветра і камфортныя ўмовы», — распавёў сайту Pyx.by Бабін.
Ён запрасіў далучацца да паездкі ўсіх ахвотных, адзначыўшы, што для ўдзельнікаў прадугледжаныя сяброўскія ўнёскі.
«Гэта пробны велапрабег. Калі ўсё пройдзе добра, то наступны зробім больш працяглым. Распрацуем маршрут на тыдзень праз цікавыя і старажытныя мясціны Беларусі», — заключыў актывіст Руху «За Свабоду».
Па ягоных словах, удзельнікі акцыі ўпрыгожаць ровары нацыянальнай сімволікай.