«Пад час сустрэчы моладзь пабачыла дакументальныя стужкі Арцёма Лобача, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі. Большасці было досыць цікава даведацца пра пэўныя традыцыі, вядомыя ў невялікіх вёсках, у тым ліку музычныя, адаптаваныя сучаснымі гуртамі», - распавёў пра кінапрагляд ягоны ініцыятар, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька.
Пасля прагляду моладзь атрымала магчымасць задаць пытанні рэжысёру.
Па словах Стаселькі, Моладзь Руху плануе і надалей ладзіць кінапрагляды, і менавіта беларускіх фільмаў: «гэты прадукт менш вядомы і большы інтарэс выклікае сустрэча з беларускім рэжысёрам». «Будзем чаргаваць розныя фарматы», - паабяцаў Кірыл Стаселька.
Арцём Лобач – рэжысёр, пераможца шэрагу кінафэстаў, а таксама аўтар кліпаў для такіх гуртоў, як J:морс, Akute, Naka.