Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк і блогер, аўтар праекта «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін падрыхтавалі спецыяльнае раследванне «Дынамаўская афера». Там выкрываліся цьмяныя схемы пры выкарыстанні атрыманага "Дынама" зямельнага ўчастка ў цэнтры Брэста. Арганізацыя падала на Турчаняка і Пятрухіна ў суд. Спачатку справу разглядаў суд Ленінскага раёну, але потым яно было перададзенае ў эканамічны суд Брэсцкай вобласці .
На гэтым паседжанні бакі прадставілі свае аргументы, суддзя папрасіла падрыхтаваць больш канкрэтныя да наступнага пункты з адсылкай да канкрэтных дакументаў. Прадстаўніца істца назвала пра галаслоўныя абвінавачванні ў роліку і адзначыла, што яны не адпавядаюць рэчаіснасці.
«Глеба для сумневаў у законнасці схемы узнікае праз тое, чаму БФСО „Дынама“ папрасіла 60 зямельных участкаў. Дзіўная дапамога такая. Папрасілі б грошаў. Гарадскія ўлады маглі б іх рэалізаваць на аўкцыёнах па справядлівай цане», — пракаментаваў вынікі паседжання Дзяніс Турчаняк.
Па ягоным меркаванні ў любога ўзнікне пытанне, чаму была выкарыстаная схема, па якой нельга сказаць: хто колькі зарабіў і ўсё пакрыта цемрай.
«Мы сваю пазіцыю абазначылі, — адзначыў Сяргей Пятрухін, — суд па „Дынама-Цэнтр“ выглядае наступным чынам: з цэлага шэрагу быццам бы законны актаў атрымліваецца схема, праз якую горад не даатрымаў сродкаў у бюджэт».
Па ягоных словах, схема з будаўніцтвам крамы незразумелая, і нехта на ёй усё роўна зарабіў.
Турчаняк і Пятрухін плануюць па выніку суда падрыхтаваць новы відэаролік з улікам новай інфармацыі.
Наступнае пасяджэнне прызначанае на 19 ліпеня.