
«Мы прыбралі тэрыторыю i ўсталявалi шыльду на развiлцы дарогi, каб людзi ведалi, дзе знаходзiцца вялiзная брацкая магiла 10 тысяч растраляных у першым канцлагеры, створаным на тэрыторыi Беларусi на пачатку вайны», — сказала сайту Pyx.by Галіна Скараход.
Па яе словах, «любая вайна — вялiкая гуманiтарная катастрофа, следства вар’яцкiх амбiцый неадэкватных палiтыкаў, у якой найбольш пакутуюць простыя людзi, якiя аднойчы ранiцай прачнулiся за калючым дротам, без вады i ежы, пад здзекамi з чалавечай існасці».
Таму, дадала першая намесніца старшыні Руху «За Свабоду», «вельмi важна, каб з пакалення ў пакаленне перадавалася памяць пра гэтыя жудасныя падзеi, каб разам супрацьстаяць ваеннай агрэсii».
«Недарэмна выбiтны французскі дзеяч Роберт Шуман, адчуваючы адказнасць за будучыню Еўропы, выступiў з iдэяй аб’яднанай Еўропы, каб кантраляваць ваенна-прамысловы комплекс суседнiх краiн. Сёння мы святкуем не толькi Дзень перамогі, але i Дзень аб’яднанай Еўропы i верым, што агульнымi высiлкамi зможам дабiцца таго, каб „Нiколi зноў!“» — заключыла Галіна Скараход.
Фота Генадзя Верацінскага, Уладзіміра Раманоўскага і Галіны Скараход