У калектыўным звароце да мясцовых уладаў гаворыцца: «У адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, звяртаемся да Вас з прапановай і просьбай аб наданні ў гонар нашага знакамітага земляка Гудзевіцкаму дзяржаўнаму літаратурна-краязнаўчаму музею імя Алеся Белакоза. Алесь Белакоз — заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры, адным з першых быў узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны. Лаўрэат прэміі «За свабоду думкі». Герой аднаго з фільмаў са зборніка «21 слова для XXI стагоддзя».
Цяпер, калі Алеся Белакоза не стала, просім вярнуць яго у музей сімвалічна, надаўшы імя Алеся Белакоза Гудзевіцкаму дзяржаўнаму літаратурна-краязнаўчаму музею.
Выказваем надзею, што наша прапанова будзе падтрымана. Тым самым, Мы, народ Беларусі, пакажам, што сапраўдныя героі нашай краіны ніколі не будуць забытыя і што яны і іх учынкі будуць служыць прыкладам і захоўвацца ў памяці Беларусаў.
Як адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Васіль Клімовіч: «Гэтая ініцыятыва паўстала 2 снежня пры пахаванні Алеся Белакоза ў вёсцы Гудзевічы. Яе агучыў прафесар Аляксей Пяткевіч. Я лічу, што гэта павінна быць зроблена у гонар і памяць нашага вялікага настаўніка . На сёняшні дзень мы сабралі більш 130 подпісаў і накіравалі іх у Мастоўскі райвыканкам. Ужо прайшло тры тыдні, але пакуль мы не атрымалі неякага адказу. Збор подпісаў перакінуўся на Гарадзеншчыну, Ваўкавышчыну, спадзяемся, што гэтае пытанне вырашыцца станоўча і мае толькі фармальны характер, бо ўсім і так зразумела, што гэта музей Алеся Белакоза і так павінна застацца назаўсёды.»
Актывісты сваім зваротам нагадваюць жыхарам Гарвадзеншчыны кім быў Алесь Белакоз для нашага краю: «Алесь Белакоз стварыў у роднай вёсцы Гудзевічы ўнікальны Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, які стаў цэнтрам культурнага жыцця ўсёй Гарадзеншчыны і праславіў вёску Гудзевічы далёка за межамі Беларусі. З 1990 года Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей мае статус дзяржаўнага і налічвае больш за 12 тысяч экспанатаў, сабраных Алесем Белакозам разам з вучнямі. Таленавіты настаўнік, ён распрацаваў спецыяльную методыку далучэння вучняў да літаратурна-краязнаўчага пошуку, музейнай справы і праз гэта да каштоўнасцяў беларускай гісторыі і культуры. 30 гадоў Алесь Белакоз быў кіраўніком музея і кожная дэлегацыя лічыла за гонар, калі экскурсію па музею праводзіў сам Белакоз» — адзначаецца у звароце.
Застаецца спадзявацца на тое, што гэтае пытанне буде вырашана станоўча і музей у Гудзевічах будзе насіць імя свайго стваральніка Алеся Белакоза.
Эдвард Дмухоўскі