За ўдзел у акцыі пратэсту ў Оршы сябра Рады Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў быў у сакавіку пакараны двума суткамі арышту.
На мінулым тыдні кіраўніцтва РУП «Вучгас БДСГА», дзе Андрэй працуе галоўным спецыялістам па маркетынгу, падпісала загад, у якім вынесла Юркову вымову, а таксама пазбавіла яго ўсіх даплат у памеры 100%.
«Яны пакаралі мяне за прагулы. Накіравалі запыт і атрымалі адказ, які прыйшоў дастаткова хутка», — распавёў сайту Pyx.by Андрэй Юркоў.
Ён называе гэтае рашэнне нелагічным, хаця фармальнасці і былі вытрыманыя.
«Гэта пераслед каардынатара Руху „За Свабоду“ па Горках за актыўную грамадскую пазіцыю і удзел у парламенцкіх выбарах 2016 года», — лічыць старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.