Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Магілёўскай вобласці, заяўнік сённяшняга Маршу недармаедаў Алесь Сілкоў быў дастаўлены сёння ў РАУС.
«Першыя тры гадзіны мяне пратрымалі пад падставай, што разбітая машына, запытваліся, ці не маю я з кім непрыяцельскіх адносінаў. Праз тры гадзіны павезлі ў пракуратуру», — сказаў сайту Pyx.by Алесь Сілкоў.
Па ягоных словах, намеснік генеральнага пракурора па Магілёву зачытаў афіцыйнае папярэджанне, што я нясу адказнасць за марш недармаедаў. Сілкоў падкрэсліў, што яго самога праз затрыманне на маршы не было.
«Потым зноў прывезлі ў РАУС. У 20.20 я ўжо вырашыў, што кудысьці мяне адпраўляюць, але потым аддалі дакументы і сказалі: «Чакайце позву», — дадаў абласны каардынатар Руху.
Ён лічыць свой выпадак унікальным: гледзячы па ўсім, яго чакае суд за арганізацыю мерапрыемства, на якім ён не быў.
Адзначым, што сёння адбыліся шэраг акцыяў пратэсту па ўсёй Беларусі. Па дарозе ў Віцебск быў затрыманы каардынатар па Віцебскай вобласці Леанід Гаравы. Пасля таго, як ён прабыў у пастарунку некалькі гадзінаў і прафілактычнай размовы яго адпусцілі.
Пасля Марша недармаедаў у Мінску быў затрыманы актывіст Руху «За Свабоду» Пётр Маркелаў.