9 сябраў камісіі прагаласавалі за прыняцьце праекту дэталёвага плянаваньня мікрараёну Зялёны Луг, адзін — супраць, адзін — устрымаўся.
План прадставіў супрацоўнік "Мінскграда", спыніўшыся на аб’ектах, якія знаходзяцца ў Першамайскім раёне, — паліклініках, паркоўках, зялёных зонах. Пра будаўніцтва бізнэс-цэнтру абмеркавання не было, а калі пытанне ўзнікла, ён патлумачыў, што аб'ект ужо будуецца, і сэнсу яго абмярккоўваць няма.
Сёння адбылося нелегітымнае паседжанне камісіі, пракаментаваў сайту Pyx.by Янчурэвіч.
Па ягоных словах, ёсць адказ з Міністэрства архітэктуры, згодна з якім, калі план дэталёвай планіроўкі адпраўляецца на дапрацоўку, павінна быць праведзенае паўторнае грамадскае абмеркаванне.
«Павінны быць скліканая новая камісія, а не аддаваць прыняцце рашэнне той, камісіі, якая страціла легітымнасць пасля завяршэння працы, падпісала пратакол і ўсё», — дадаў сябра Рады Руху.
Янчурэвіч упэўнены, рашэнне трэба абскарджваць: спачатку ў Міністэрстве архітэктуры, каб яно дало тлумачэнні, што адбылося і ці будзе рашэнне прызнанае, звярнуцца ў Савет дэпутатаў. «Да суда яшчэ ёсць чым заняцца», — дадаў Янчурэвіч, заклікаўшы заняцца гэтым пытаннем усім «жывым структурам».
Даведацца пра рашэнне камісіі на месцы таксама прыйшоў сябра Руху Дзмітры Кантаровіч
Паміж тым, актывісты Руху "За Свабоду" працягваюць несці вахту ў Курапатах.