У гарвыканкаме прызнаюць, што 6 студзеня атрымалі ліст пад назвай «Абавязальніцтвы па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства (дэманстрацыі)», аднак заяўляюць, што «ліст не ўтрымлівае заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства і інфармацыі, якая прадугледжаная для такіх зваротаў у адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах».
«Звяртаем увагу, што вамі парушаны арт. 8 Закону, у адпаведнасці з якім арганізатары масавага мерапрыемства, а таксама іншыя асобы да атрымання дазволу на яго правядзенне не маюць права аб’яўляць у СМІ, глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт альбо іншых інфармацыйных сетках аб месцы і даце яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай лістоўкі, плакаты і іншыя матэрыялы», — сказана ў адказе Мінгарвыканкама.
Па дадзеных чыноўнікаў, у сувязі з гэтым «станоўча вырашыць разглядаемае пытанне не ўяўляецца магчымым».
У сваю чаргу заяўнікі заяўляюць, што перадалі ўвесь пакет дакументаў уладам. 6 студзеня заяўку і абавязацельствы заяўнікаў перадаў у выканкам Ягор Віняцкі.
«Мінгарвыканкам, хутчэй за ўсё „згубіў“ дакументы адмыслова. Гэтая сітуацыя магла здарыцца таму, што чыноўнікі апошнім часам пазбягаюць кантактаваць з заяўнікамі непасрэдна і прапануюць пакідаць дакументы у агульнай скрыні ля ўваходу», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
Па ягоных словах, сёння, у 15.00, адбудзецца пасяджэнне аргкаму па правядзенню Дня Волі, дзе будзе прынятае рашэнне па адказу з Мінгарвыканкаму.
Акцыя запланаваная на 25 сакавіка, збор у