«У гэтым годзе прыехала шмат людзей, прыкладна разы ў тры болей, чым у мінулым — адзначыў Казакевіч. — З Баранавічаў прыехалі каля 30 чалавек, з іх 15 актывісты Руху «За Свабоду».
Ён адзначыў, што былі на святкаванні і дыпламаты ЗША, Польшчы, Расіі, свой вянок (чамусьці жалобны) усклалі і прадстаўнікі Івацэвіцкага райвыканкаму.
Па словах Казакевіча, удзельнікі святкавання дня народзінаў Касцюшкі ўсклалі кветкі да памятнага знаку, наведалі музей Касцюшкі і паглядзелі палац. Пашчасціла і з надвор’ем, дадаў абласны каардынатар Руху «За Свабоду».
Фота Юрыя Казакевіча