Новости Новости Беларуси

Мингорисполком отказался установить дополнительные стенды для выборов

Мингорисполком отказался установить дополнительные стенды для выборов

2253 просмотра Минск
Кандидат в депутаты, первый заместитель председателя Движения «За Свободу» Юрий Губаревич обратился в Мингорисполком с просьбой организовать большее количество мест для размещения агитационной продукции. В исполкоме отказали, сославшись на отсутствие денег.

Губарэвіч звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам і Мінгарвыканкам 19 жніўня. Ён адзначыў, што на 40 участкаў Каліноўскай 108 выбарчай акругі ўсталявана толькі 10 стэндаў для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі — па стэндзе на кожныя сем тысяч выбарцаў. У сувязі з гэтым, кандыдат у дэпутаты прапанаваў павялічыць колькасць стэндаў.

«Мінгарвыканкам прыняў рашэнне... „Аб вызначэнні ў Мінску месцаў для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання“, у якім у якасці месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў пра кандыдатаў... прапанаваў інфармацыйныя стэнды жыллёва-эксплуатацыйных арганізацыяў, інтэрнатаў, установаў аховы здароўя», — сказана ў адказе за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама І.В. Карпенкі.

Гэтае рашэнне, па словах Карпенкі, дазваляе размяшчаць прадукцыю і на інфармацыйных стэндах іншых арганізацыяў, але з іх дазволу.

«Адносна спецыяльна вырабленых Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама і КУП „Мінскрэклама“ інфармацыйных стэндаў... паведамляем, што яны з’яўляюцца дадатковымі», — патлумачылі ў Мінгарвыканкаме, дадаўшы, што такіх стэндаў у горадзе 257 і гэта адметнасць перадвыбарчай кампаніі ў сталіцы.

«Выраб спецыяльных інфармацыйных стэндаў патрабуе выдзялення з бюджэту Мінска пэўных фінансавых сродкаў, таму забеспячэнне кожнага з выбарчых участкаў сталіцы (710) у тым ліку на тэрыторыі 40 выбарчых участкаў Каліноўскай выбарчай акругі №108 у дадзены момант не мэтазгодна», — заключылі ў ведамстве.

«Улады - не зацікаўленыя, каб выбарчая кампанія праходзіла адкрыта і публічна», — пракаментаваў рашэнне Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, не так даўно ягоная каманда спрабавала размясціць агітацыйныя матэрыялы ў гандлёвых сетках і атрымалі адмову. «Нам не паступала ніякіх ўказанняў па абавязковаму размяшчэнню прэтэндэнтаў ад гораду, таму праз адсутнасць вольнага месца ў крамах. А таксама па прычыне таго, што мы не жадаем лабіяваць кагосьці канкрэтнага з прэтэндэнтаў, размяшчаючы ў сябе ў краме, вымушаны вам адмовіць», — напісала кіраўніца аддзела маркетынга, член савета дырэктароў RTL Holding, уласніка сеткі «Рублевский» Алена Маісеенка.

«Рэальна магчымасці выкарыстаць гэтыя пляцоўкі для размяшчэння прадукцыі няма. А выканкам не ідзе насустрач», — заключыў Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы-2016

Последние новости