Новости Новости Беларуси

Что положительного в избирательной кампании увидел Алесь Логвинец?

Что положительного в избирательной кампании увидел Алесь Логвинец?

2366 просмотров Минск
Заместитель председателя движения «За свободу» Алесь Логвинец, которого не зарегистрировали кандидатом в депутаты, поделился своими впечатлениями от участия в кампании.

"Пра станоўчыя моманты складана казаць, бо, як мне падаецца, у параўнанні з папярэднімі кампаніямі нічога асабліва не змянілася. Збор подпісаў быў самай ліберальнай часткай кампаніі за ўсе часы. Цяпер з’явілася больш прыгожых слоў, авансаў, хоць гэта — пустыя авансы.

Напрыклад, калі старшыня ЦВК кажа, што парламент – месца для дыскусій, яна дэ-факта супярэчыць кіраўніку краіны. Але зараз я ўбачыў, што сілавікі асабліва не адрэагавалі на бел-чырвона-белыя сцягі, якія мы ўзнялі, а гэта ўжо нешта новае. Зрэшты, я б больш распавёў пра пагаршэнне ўмоваў вядзення кампаніі на сваім асабістым прыкладзе".

Што б вы тут адзначылі?

Алесь Лагвінец: Нельга агітаваць на мастах, праезнай частцы дарог, ставіць пікеты блізка да школьных устаноў. Гэтага раней не было ў папярэдніх рашэннях Менгарвыканкама. Трэба таксама ставіць у вядомасць пэўныя органы пра свае пікеты. Падчас збору подпісаў нельга распаўсюджваць друкаванай прадукцыі і агітаваць.

Але што такое агітацыя? Пераконваць падпісацца – гэта агітацыя? Я ж распаўсюджваю інфармацыю пра сябе, калі збіраю подпісы. І чаму бясплатны распаўсюд зарэгістраванай газеты забаронены? Які тут подкуп выбаршчыка?

Таму са станоўчага можна сказаць толькі пра рыторыку ўладаў, а рэальнасць – тая самая. Паглядзіце на склад камісій. Там тыя самыя людзі, што і раней, і яны чакаюць загаду зверху.

Яны не здольныя нават нармальна адрэагаваць, калі да іх звяртаешся. Калі я напісаў скаргу на вынесенае папярэджанне, прыйшоў у акруговую камісію і папрасіў скапіраваць дакументы, якія тычыліся маёй справы, то мне спужаны настаўнік іх не даў на той падставе, што, маўляў, ключы ад сейфа ў старшыні, а старшыні няма. Уся тая ж закрытая сістэма.

Кастусь Заблоцкі

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Парламентские выборы-2016

Последние новости